Правила работы

Дзесяць правілаў работы са "слабапаспяваючымі"

 

 

1. Верце ў здольнасці «слабапаспяваючага» вучня і старайцеся перадаць яму гэтую веру.

2. Памятаеце, што для «слабапаспяваючага» неабходны перыяд «ужывання» у матэрыял. Не спяшайце. Навучыцеся чакаць.

3. Кожны ўрок - працяг папярэдняга, Кожны ўносіць сваю лепту ў вывучаемуютэму. Шматразовае паўтарэнне асноўнага матэрыялу - адзін з прыёмаў работы са слабымі.

4. Усяляйце слабым веру ў тое, што яны запомняць, зразумеюць, часцей прапануйце ім аднатыпныя заданні (з настаўнікам, з класам, самастойна).

5. Працу са «слабапаспяваючымі" не разумейце прымітыўнай. Тут ідзе пастаяннае развіццё памяці, логікі, мыслення, эмоцый, пачуццяў, цікавасці да навукі.

6. Не спяшайцеся за багаццем новай інфармацыі. Умейце з вывучаемага выбраць галоўнае, выкласці яго, паўтарыць і замацаваць.

7. Зносіны - галоўны складнік любой методыкі. Ня здолееце размясціць рабят да сябе - не атрымаеце і вынікаў навучання.

8. Навучыцеся кіраваць класам. Калі ўрок аднастайны, дзеці самі знойдуць выйсце - зоймуцца сваімі справамі.

9. Пачаўшы мэтанакіравана працаваць са слабымі, памятайце: праз кароткі час яны зноў расколюцца - на здольных, сярэдніх і ... «слабапаспяваючых».

10. Навучыцеся прыцягваць да навучання слабых больш моцных навучэнцаў. Выклалі матэрыял, апыталі моцных - пасадзіце іх да слабых, і хай працягваецца вучоба.