Этнаграфія

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Слуцкага раёна

 

  

 

 

Традыцыйная культура вёсак мікрарэгіёна школы

 /у дапамогу ўладальнікам аграсядзіб/

 

 

 

 

 

Выканалі

Гарбацэвіч Кацярына Мікалаеўна

Гук Кацярына  Міхайлаўна

Лістапад Паліна Ўладзіміраўна

Сасункевіч Пётр Алегавіч

вучні 11 класа

 

Кіраўнік работы

  настаўніца гісторыі

 Бартошык Наталля Пятроўна

 

Секцыя «Гісторыя і грамадазнаўства»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДУА “Бокшыцкая САШ”

 2010 г.

Змест

Уводзіны………………………………………………………………………………… 3

Раздзел І. Этнаграфічная даведка……………………………………………………... 5

Раздзел ІІ. Народнае дойлідства………………………………………………………7

2.1. Сядзібны комплекс…………………………………………………………………………………7

2.2. Жыллё  ………………………………………………………………………………………………7

2.3.1. Гаспадарчыя пабудовы………………………………………………………..........................7

Клець…………….....…………………………………………………………………......7

Свіран………………………………………………………………………………….....8

Варыўня……………………………………………………………………………….....8

Склеп……………………………………………………………………………………  8

Адрына……………………………………………………………………………….......9

Лазня ………………………………………………………………………………......... 9

2.3.2.Тыпы  сядзібнай  забудовы……………………………………............................  9

2.3.3. Традыцыйныя  тыпы планіроўкі жылля вёсак мікрарэгіёна…………………11

2.3.4. Інтэр’ер традыцыйнага  жылля ………………………………………………..13

Раздзел ІІІ. Традыцыйная культура харчавання………………………………….....18

3.1.Традыцыйныя стравы……………………………………………………………...18

3.2. Напоі ………………………………………………………………………….........19

Раздзел IV. Промыслы і рамёствы ……………………………………………….......20

Раздзел V. Фальклор …………………………………………………………………. 22

Заключэнне……………………………………………………………………………..25

Спіс літаратуры ………………………………………………………………………. 26

Дадаткі ……………………………………………………………………………….... 27

 

  

Уводзіны

         Цікавасць да этнаграфічных даследванняў зараз  становіцца актуальнай у сувязі з развіццём экатурызма ў РБ. Наша краіна прываблівае замежных турыстаў перш за ўсё прыроднымі рэсурсамі. Разам з тым мы павінны паказаць і нашу этнічную самабытнасць. Вывучэнне этнічнай спадчыны – сусветная тэндэнцыя. Для гэтай мэты актыўна распрацоўваюцца так званыя зялёныя маршруты. Слова Greenways - зялёныя маршруты – з’явілася упершыню ў 50-е гады ХХ ст. у ЗША ў кантэксце рэкрэацыйных сцежак (пешшу і роверам), якія павінны спрыяць актыўнаму ладу жыцця.

У краінах Заходняй Еўропы ідэя Greenways стала распаўсюджваццаў канцы 80-х іпачатку 90-х гг. ХХ ст. У 1997 г. была заснавана Еўрапейская Асацыяцыя зялёных маршрутаў (EuropeanGreenwaysAssociation - EGWA). Зараз у Цэнтральнай Еўропе існуе Праграма «Greenways» -ініцыятыва центральнаеўрапейскага кансорцыўма "EnvironmentalPartnershipforCentralEurope" («Партнёрства дзеля навакольнагай асяроддзя ў Цэнтральнай Еўропе»).Яе мэта: стварыць «зялёныя» дарогі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Яны пабудаваны на ўзаемадзеянні грамадскіх арганізацый, органаў самакіравання, дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў праз шлях рэалізацыі мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ахову прыроднага і культурнага наследдзя. Напрыклад, па тэрыторыіі Польшы і Славакіі праходзіць маршрут «Zelenybicykl». У час падарожжа можна наведаць майстэрню Bуbrka /Бубрка/, (дзе мясцовы майстар вучыць мастацтву выразання кветак з папяровых сурветак); цэнтр керамікі на базе агратурыстычнай гаспадаркі ў Jankowce /Янкаўцы/ або краму-галерэю мясцовай прадукцыі «MadeinBieszczady» / “Зроблена ў Бешчадах”/. У Zatwarnica /Затварніцы/ можна ўбачыць старую драўляную хату Bojko /Бойка/, якая была пераабсталявана ў экалагічны навучальны цэнтр, які рэкламуе прадукцыю мясцовых умельцаў і рэгіянальную кухню. Усе маршруты распрацаваны па ініцыятыве мясцовых грамадскіх суполак.

У нас набылі папулярнасць аграсядзібы.Аграсядзіба - месца, дзе жывуць і адпачываюць агратурысты. Як правіла, аграсядзіба - гэта традыцыйныя вясковыя дамы або выкананыя ў традыцыйным стыле сучасныя пабудовы. У аграсядзібах турысты некаторый час вядуць вясковы лад жыцця, знаёмяцца з мясцовай прыродай, культурай і звычаямі з дапамогай  пешых і конных прагулак і зносін з мясцовымі жыхарамі. Тут турыстам можа быць прапанавана сельскагаспадарчая работа на агульныхпадставах з мясцовымі жыхарамі.

Мы прапануем турысту абраць аграсядзібуў традыцыйным вясковымстыле. Асноўнай літаратурай па дадзенай тэме з’яўляюцца энцыклапедыі, працы па этнаграфіі Беларусі і нашага рэгіёна: Мінскай вобласці і Слуцкага раёна, буклеты, перыядычныя выданні. У пісьмовых крыніцах можна знайсці дадзеныя па традыцыйнай беларускай архітэктуры, інтэр’еры хат, народнай кухні. Таксама ёсць матэрылы па дадзенай тэматыцы і ў этнаграфічным філіяле Слуцкага краязнаўчага музея, у музеях: народнай драўлянай архітэктуры ў Строчыцах, традыцыйных рамястваў і тэхналогій ў Дудутках, “Беларуская хатка”, “Славянскага быту” ў Мінску. Але дакладных работ па этнаграфіі менавіта тэрыторыі Бокшыцкага сельскага савета ў дапамогу ўладальнікам аграсядзіб няма.

Наша мэта – рэкамендаваць беларускім прадпрымальнікам, якія займаюцца аграэкатурызмам у межах праграмы Greenways, як можна стварыць сядзібу адпачынку турыстаў у традыцыях нашай  мясцовасці.

 Мы паспрабуем вырашыць наступныя задачы:

  1. Апісаць тыповы сядзібны комплекс першай паловы ХХ ст. на прыкладзе жылога будынка, які захаваўся ў вёсцы Дзесяціны Бокшыцкага сельскага савета
  2. Паказаць інтэр’ер гасцініцы аграсядзібы ў стыле традыцыйнага жылля Цэнтральнай Беларусі
  3. Пазнаёміць з мясцовай кухняй, промысламі і рамёствамі, фальклорам.

 Аб’ектам нашага даследвання сталі традыцыйныя будынкі Цэнтральнай Беларусі, прадметам – селянскі двор у вёсцы Дзесяціны першай паловы ХХ ст.

         Галоўнымі крыніцамі этнаграфічных даследванняў у час работы па дадзенай тэме з’яўляліся дадзеныя, атрыманыя на падставе агульнанавуковых і спецыяльных метадаў пазнання.

Да агульнанавуковых метадаў можна аднесці: -гістарычныя:А) вывучэнне пісьмовых крыніц:-энцыклапедый, падручнікаў, літаратурных твораў.

Да спецыяльных метадаў можна аднесці: - этнаграфічныя даследаванні:

А)назіранне, Б)вусны(апытванне (інтэрв’ю), вывучэнне помнікаў вуснай творчасці), В) збор этнаграфічных калекцый, Г) фіксацыя матэрыялаў ,

Д) выяўленча-натуральныя (фотаздымкі), Е)выяўленча –графічныя

(чартяжы, схемы).

  

 

I. Этнаграфічная даведка

 

       Случчына адносіцца да Цэнтральнай Беларусі – аднаго з гісторыка этнаграфічных рэгіёнаў нашай краіны. Гістарычная вобласць – Чорная Русь.Фізіка – геаграфічная правінцыя - Прадпалеская. У пачатку 2-га тыс. На Случчыну прыйшлі дрыгавічы. Асноўнымі тыпамі забудоў з’яўляліся аднарадныя (пагонныя). Асноўнымі тыпамі жылля: хата+сенцы+камора, хата+сенцы(трысцен).Групы народных гаворак: слуцкая, сярэднебеларуская. Слуцкія гаворкі сталі падставай да выдзялення асобнай часткі дрыгавічоў пад назвай сакуны. Першым заўважыў асаблівасць слуцкіх гаворак Я.Ф.Карскі ў сваёй працы “Беларусы”. У 1915 г. выйшла кніга І.А.Сербава “Беларусы-сакуны”, дзе змешчаны граматычны нарыс гаворак некаторых вёсак Случчыны. Савецкія вучоныя таксама вылучылі асаблівасці мовы нашай мясцовасці, у т.л. жыхароў вёскі Бокшыцы. Пра гэта гаворыцца ў кнізе “Памяць” (2) у артыкуле “Гісторыя вывучэння і характарыстыка гаворак Случчыны. Такім чынам можна зрабіць выснову, што этнічна тэрыторыя нашага сельскага савета належыць да месца рассялення беларусаў-сакуноў. Пра гэта сведчаць і тыповыя асаблівасці мовы некаторых жыхароў вёсак Прошчыцы, Кухты, Гарадзішча, Бокшыцы. І сёння можна пачуць словы: “мыласа”, “прыбіраласа”, “уходжваласа”,”сьвіння” і г.д.

      “Сакуны  /Звесткі з Вікіпэдыі — вольнай энцыклапедыі/.

       Сакуны́— частка беларускага племя дрыгавічаў, засялялі верхнюю плынь ракі Пціч і яе прытоку Арэсы (яе сакуны называлі Расой). Сакунамі іх назвалі за тое, што ўсе дзеясловы на «ся» ў іх сканчаюцца цвёрда на «са», напрыклад: выспоўса, нагукаласа (нагаварылася), завернесса, прогуляймаса, абачніса (прачніся). Па статыстычных звестках на 1915 год агульная колькасьць сакуноў налічвала 10 200 чалавек, з якіх 5300 мужчын і 4900 жанчын.

Побыт сакуноў. Паселішча.

         Паселішча звычайна размяшчаецца на астраўку, па беразе рэчкі альбо балота, цягнецца доўгай стужкай, акружанае азяродамі (прыстасаванні для сушкі зерня). Вуліцы крывыя, вузкія. Адзін канец вуліцы, звычайна лепшы для ўезду, называюць белым, іншы канец — чорным. Часцей за ўсё каля белага канца вуліцы стаіць высокі крыж з распяццем, а далей, у полі, размяшчаюцца могілкі.

Падворак.Двор сакуноў быў шчыльна забудаваны толькі з двух бакоў і адгароджаны ззаду і ад вуліцы праслам альбо частаколам з весьніцамі.

Хата. На адным баку сядзібы, на адлегласці 3 — 4 метры ад вуліцы, за частаколам стаяла невялікая, звычайна 6,5×5,5 метраў, бярвеністая хата, рубленая ў вуглы. Увогуле без фундамента; першы вянец клалі проста на зямлю альбо на камяні, абгароджвалі вакол тонкімі бярвеннямі і абсыпалі зямлёю. Такую заваліну называлі "прызбай". Высокая страха з дранкі альбо гонты, з двума крутымі скатамі, а таксама з карнізам і абшытым шчытом, альбо франтонам, спераду. Па самаму верху ўздоўж усёй страхі цягнецца "воўк", збіты з дзвюх доўгіх дошак. Бакі абодвух скатаў у самага франтона абшытыя дошкамі, якія называюць "закрылінамі".

У хаце абавязкова менавіта тры маленькіх акна, з якіх адно на вуліцу і два на падворак. Чацьвертага акна ў сваёй хаце сакун ні завошта не прасячэ.

Студня. Студні ў асноўным не маюць "сахі" ды "жураўля". Сакуны ніколі не карысталіся каромысламі, вёдры носяць у руках.

 Вопратка.Белая суконная кароткая світка, верхняе адзенне зімою і летам, аднаго крою для мужчын і жанчын, — шчыльна абхапляе стан і разыходзіцца на сцёгнах двума клінамі, у якія ўшытыя кішэні. Нізкі стаялы каўнер (коўнер), правае крысо захінаецца зверху. Кліны па рубцах для прыгажосці абшытыя шнурком цёмна-сіняга колеру. Такім чынам, на клінах утвараецца від вусоў. Белую світку "з вусамі" адносяць да самага старажытнага і распаўсюджанага некалі на Беларусі крою. Зімою дарослыя насілі белыя кажухі такога ж пакрою, як і світка.

Мужчынская белая палатняная кашуля з кароткім стаялым каўняром, без зборак на плячах, з прамым каўнерам на грудзі — носяць кашулю на выпуск і зашпіляюць на грудзі металічнай спражкай. Такія ж белыя порты са шнурком на пасе. Зімою паўзверх портаў апраналі яшчэ суконныя белыя штаны. Святочная кашуля бывае прыгожавытканая альбо вышытая на падоле, каўняры і коўнерцах рукавоў.

Жаночая кашуля трохі даўжэйшая, да каленаў, з адкладным каўнерыкам, поламі і доўгімі рукавамі, якія бываюць цалкам вытканыя альбо вышытыя. Кароткая, трохі ніжэй каленяў, белая спадніца, на поясе, носіцца нізка на паясніцы. Зімою і па святах жанчыны і дзяўчыны носяць кароткія суконныя андаракі альбо ваўняныя панёвы з кабатом. Фартух у дзьве полы на "скутах", прыгожа вышыты альбо вытканы знізу. Мужчыны і жанчыны насілі суконныя белыя камізэлькі амаль што аднолькавага крою.

Нявесты і маладыя жынчыны (маладзіцы) па святах апраналі безрукаўкі альбо нагруднікі, прыгожа вышываныя пазумэнтамі (галунамі).

Пояс.Сакуны падпаясваліся доўгім шырокім поясам. Мужчыны насілі на поясе каліту, нож і шабету з краменем, трутам і сталёвым крэсалам.

Абутак.Абуваліся сакуны ў ліпавыя альбо лазовыя адкрытыя (зрачыя) лапці. Акрамя звычайных пяньковых абор, мужчыны насілі яшчэ і раменныя, а жанчыны — чорныя пляценні альбо  тканыя аборы. Летам жанчыны хадзілі басанож, але галёнкі завівалі анучкамі”.[1]

  

ІI. Народнае дойлідства

 

 1.1. Сядзібны комплекс

Пры вывучэнні традыцыйнай культуры народа мы асаблівую ўвагу звяртаем на народнае жыллё. Менавіта яно данесла да нас праз вякі і эпохі каштоўнейшую інфармацыю аб тым, як жыў чалавек, чым жыў, як арганізоўваў свой паўсядзённы быт, якімі прыладамі і рэчамі карыстаўся, што дазваляе прасачыць вытокі і эвалюцыю яго самабытнай культуры.

У шырокім сэнсе жыллё - гэта не толькі жылыя памяшканні, але і ўся сядзібная забудова, што складаецца з цэлага комплексу жылых, падсобных, гаспадарчых і прамысловых пабудоў, кожная з якіх выконвала свае, уласцівыя  ёй функцыі і разам з тым цесна дапасавалася адна да адной, утвараючы гарманічнае цэлае – адзіны жыллёва-бытавы комплекс. Сядзібны комплекс складаўся ўласна з жылля (хата), клеці, свірна, варыўні (стопка), склепа (пограб), павеці, адрыны для сена, абарога, гумна, сушні, лазні, хлявоў, студні, вяндлярні, рамеснай майстэрні і інш. Большасць з гэтых пабудоў вядомы паўсюдна ў Беларусі, некаторыя былі распаўсюджаны ў асобных рэгіёнах, пры гэтым істотныя карэктывы ў іх геаграфію ўносілі тып паселішча і сацыяльны склад жыхароў. Кожная са згаданых сядзібных пабудоў адрознівалася сваімі функцыямі, памерамі, планіроўкай, канструкцыйнымі асаблівасцямі, займаючы пэўнае месца ў сістэме ўсёй забудовы.

2.2. Жыллё 

Жыллё было асноўнай архітэктурнай часткай сядзібных забудоў. Усе іншыя памяшканні дапасаваліся да яго з улікам іх функцыянальнай мэтазгоднасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйна-архітэктурны малюнак. Жыллё, як і іншыя сядзібныя памяшканні, будавалася з дрэва. Тым не менш яно прыкметна адрознівалася на тэрыторыі Беларусі канструкцыйнымі асаблівасцямі, формай стрэх, іх пакрыццём, памерамі, дэкаратыўным аздабленнем, інтэр’ерам, аб чым будзе асобная гутарка.

Жыллё характарызавалася той ці іншай планіроўкай, стасункамі з падсобнымі памяшканнямі. Найбольш часта сустракалася двухкамернае жыллё тыпу хата + сенцы. Такая планіроўка вядома са старажытных часоў. Часам у сенцах адгароджвалася невялікая камора (ці кладоўка). Даволі распаўсюджаным было і трохкамернае жыллё тыпу хата + сенцы + клець або хата + сенцы + хата. На поўначы Беларусі і на Палессі часта сустракалася трохкамернае жыллё хата + сенцы + варыўня (стопка). Планіроўка жылога памяшкання нярэдка ўскладнялася вылучэннем святліцы і кухні (хата + хата + сенцы; хата + кухня + сенцы). Часам пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўвалася паўадкрытая галерэя – падсені (падчэні) альбо ганак. Такое жыллё часцей сустракалася ў заможнага сялянства, аднадворцаў, дробнай шляхты. /Дадатак 1/

2.3.1. Гаспадарчыя пабудовы

 Клець (камора, кладоўка, спіжарня, свіран) служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення. Сустракалася як  у комплексе з жыллём (хата + сенцы + клець), так і асобнай пабудовай, якая звычайна размяшчалася насупраць хаты. Зруб клеці ставіўся на высокія  тандары, падлогу  ўтвараў насціл шчыльна падагнаных дошак. Клець часта мела скляпеністую (гарбатую) столь з цесна прыгнаных адно да аднаго бярвенняў, на якіх ляжаў дах.

У клеці каля сцяны адгароджваліся засекі для збожжа. Побач стаялі бочкі, кадоўбы ці саламяныя карабы з зернем, крупамі, мукой, макам, ільносемем, каноплямі і інш. Тут захоўвалі кубельцы з салам, бачонкі з квасам і іншым пітвом; на бэльках падвешваліся кумпякі, шынкі, каўбасы, кашы з паляндвіцай і іншымі мяснымі прыпасамі. Тут жа стаялі куфар ці кубел з тканінамі, адзеннем, ложак, дзе  етам спалі маладыя члены сям’і. Як адзначаў у свой час А. К. Сержпутоўскі, дарослыя маладыя людзі на Мазыршчыне жывуць у клеці, для іх лічыцца непрыстойным спаць у хаце, нават узімку. А клецей у гаспадарцы мясцовага селяніна бывае некалькі – па колькасці жанатых мужчын. Загадзя, напярэдадні вяселля, жаніх і яго бацька рупяцца аб уладкаванні асобнай клеці для будучых маладажонаў. На Палессі яшчэ ў  пачатку ХХ ст.  ахоўвалася вялікая трохпакаленная сям’я (бацька з маці, іх жанатыя сыны і ўнукі), якая выступала як адзіны  працоўны калектыў з агульнымі інтарэсамі.

/Дадатак 2/

Свіран (паўклець, клець, імбар, шпіхлер, лямус) – пабудова, блізкая да клеці па сваім функцыянальным прызначэнні. Свіран служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. Небагатыя гаспадаркі абыходзіліся адным памяшканнем – свірнам ці клеццю, якія часта фігуруюць як  ідэнтычныя паняцці. У больш заможных сялян мы знаходзім адначасова клець (адну або некалькі) і свіран. Апошні прыкметна адрозніваўся ў Беларусі знешняй формай і канструкцыйнымі асаблівасцямі. Як і клець, ён будаваўся на высокіх штандарах ці палях (да 1 м над зямлёй), меў, як і клець, грунтоўна ўладкаваную страху, а нярэдка і гарбатую столь, і шчыльную падлогу з засекамі для збожжа.У Панямонні і Паазер’і нароўні са звычайнымі будавалі і двухпавярховыя свірны-лямусы з галерэяй на ўзроўні другога паверха. Яны былі асабліва характэрны для фальваркаў і засценкаў. Прыкметна вылучаліся сваімі памерамі грамадскія свірны, куды сяляне восенню звозілі ўсёй грамадой частку свайго збожжа “на пажарны выпадак” і маглі атрымаць яго ў канцы зімы  ці вясной пры яго нястачы ці для сяўбы.

Варыўня (стопка, ісцепка, прыізбіца) – паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Тут адгароджваліся адсекі, куды ссыпалі буракі, бульбу, моркву, рэпу. Бліжэй да ўвахода размяшчаліся кадушкі і бочкі з квашанай капустай, буракамі, агуркамі, хлебным квасам, сокам, півам, стаялі гладышы з малаком і інш. У сярэдзіне памяшкання размяшчаўся невялікі ачаг-жароўня, куды ўзімку насыпалі гарачае вуголле (ці ставілі ганчарную або металічную пасудзіну з жарам). Варыўня бытавала ў сістэме сядзібных пабудоў не паўсюдна ў Беларусі, а пераважна там, дзе блізка да паверхні падыходзілі грунтовыя воды, - на Палессі, у Паазер’і, часткова ў басейне Бярэзіны і Нёмана. На астатняй частцы іх замянялі функцыянальна блізкія да іх скляпы.

Склеп (пограб, лёх, байрак) – заглыбленае ў зямлю памяшканне тыпу зямлянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Склеп і пограб не заўсёды выяўляюць поўную ідэнтычнасць. Склеп, або лёх, часцей рабіўся ў сістэме жылля (пад сенцамі ці клеццю) і меў мураваныя, радзей драўляныя сцены. Паграбы рыліся асобна ад жылля, звычайна мелі наземнае збудаванне – паграбню ў выглядзе стрэшкі на сохах або зрубнай пабудовы. На пясчаных схілах прырэчных тэрас, у падножжы дзюн і бугроў яны рабіліся без паграбні і мелі бакавы ўваход.

Да паграбоў вельмі блізкія ямы-сховішчы. Іх капалі звычайна воддаль ад сядзібы або ў лесе. Беларусы жнуць і малоцяць хлеб і захоўваюць яго ў свірнах, некаторыя маюць вычай захоўваць хлеб у выкапаных у глухім лесе падзямеллях, старанна выкладзеных знутры карой дрэў (звычайна бяростай). Туды ж беднякі зносяць усе харчы, сала і іншыя жыццёвыя прыпасы, а таксама адзенне і лепшае хатняе начынне, асабліва ў час вайны, для захавання як ад ворагаў, так і сваіх салдат. Частку харчовых прыпасаў рэчаў хавалі ў лесе ў дуплах векавых дрэў. Сустракаліся і паграбы-сховішчы, што ўладкоўваліся ў тоўстых полых пнях, пакрытых палкамі і  карой, або ў кадаўбах, зарытых у зямлю. Прататыпам паграбоў маглі служыць як звычайныя ямы, так і старажытныя жытлы-зямлянкі.

Заслугоўвае ўвагі тая  акалічнасць, што ў вёсках Крупскага і Барысаўскага раёнаў пасля Айчыннай вайны (1941 – 1945) паралельна з варыўнямі-стопкамі распаўсюдзіліся і паграбы; пад іх прыстасоўваліся зямлянкі, якіх было даволі шмат у гэтым партызанскім краі.

Адрына (пуня, сянніца) служыла для захавання сена, саломы, рознага сельскагаспадарчага інвентару, нярэдка -і транспартных сродкаў. Уяўляла сабой прасторнае зрубна-каркаснае памяшканне з шырокімі варотамі. Для захавання сена ўладкоўвалі і абарогі  (стажарні, балясоўкі), што ўяўлялі сабоў рухомую стрэшку на 4 бакавых слупах (яна падымалася ці апускалася ў залежнасці ад колькасці нарыхтаванага тут сена).

Лазня (баня) будавалася на раі сядзібы або выносілася за яе межы да ракі,возера, крыніцы. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях у Беларусі вядомы лазні двух асноўных тыпаў - зрубныя і зямлянкі. Апошнія рабілі ў пясчаных хілах па берагах рэк, яроў, балак, пагоркаў, дзе зручна было іх будаваць. Апрача асноўных функцый лазні выкарыстоўвалі для сушкі льну, які тут жа, пад стрэшкай, мялі, трапалі, вычэсвалі; у лазнях распарвалі і дрэва, з якога пасля гнулі дугі, абады, санныя палазы. Часам сельская грамада будавала адну агульную (“кагальную”) лазню. Вядомы лекар Хрысціян Генер адзначаў у канцы 18 ст. вялікую цягу пасожскіх сялян да лазні, якая лічылася тут панацэяй ад усіх хвароб.

2.3.2. Тыпы сядзібнай забудовы

Разнастайныя пабудовы размяшчаліся на сядзібе ў пэўнай паслядоўнасці і  ўзаемазалежнасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйны і архітэктурна-планіровачны малюнак.

На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны наступныя асноўныя тыпы дваровай пабудовы: замкнутая (вяночная), аднарадная (пагонная), двух- і трохрадная, Г-падобная (сцяжковая) і свабодная (рассеяная, з незвязанымі пабудовамі). Кожны з гэтых тыпаў меў, акрамя таго, прыватныя ці пераходныя варыянты, што выяўлялі пэўныя лакальныя і сацыяльныя рысы. На поўначы і паўночным усходзе прыкметна пераважала замкнутая сістэма забудовы, што была шырока распаўсюджана і ў суседніх рускіх губернях. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся па перыметры двара. Да жылля (з боку сенцаў) прымыкалі хлявы, якія ў глыбіні двара заканчваліся адрынай. Насупраць хаты ставілі клець, да яе стасаваліся павець (для дроў і сельскагаспадарчых прылад), свіран, вазоўня. Нярэдка хлявы для буйной рагатай жывёлы і свіней будавалі па адзін бок двара, а канюшню і аўчарню – па другі, побач з адрынай – сянніцай.

Нярэдка жылы комплекс хата + сенцы + варыўня, што быў распаўсюджаны ў Паўночнай Беларусі, утвараў разам з другімі пабудовамі трохрадную забудову, з’яўляючыся сярэднім звяном, якая падзяляла ўсю дваровую тэрыторыю на дзве часткі – чысты двор, або панадворак, і скотны двор, або дзяннік. На панадворку, як правіла, размяшчаліся клець і павець. Апошняя служыла не толькі складскім месцам (для гаспадарчых прылад, дроў), але і рамеснай майстэрняй. Па другі бок ад жылля размяшчаліся хлявы. Пры гэтым сенцы мелі двое ўваходных дзвярэй: адны – на чысты двор, другія – на дзяннік. Незабудаваную прастору, што заставалася паміж памяшканнямі, па перыметры двара абносілі парканам. Крыху ўбаку ад двара (у межах сядзібы) будавалі гумно, лазню, часам адрыну (пуню).

Замкнутая  забудова  была  цесна  звязана  з  падсечнай  сістэмай  земляробства, з  працэсам  гаспадарчага  асваення  лясных  імшараў, з’яўляючыся  характэрнай  рысай  маладворных  паселішчаў. Раскіданыя  на  неабсяжных  імшарах  сярод  лясістых  пагоркаў  удалечыні  ад  вялікіх  дарог, гэтыя  паселішчы, як  і  кожны  асобны  двор, паходзілі  на  маленькія  крэпасці, неабходную  абарону  ад  лясных  драпежнікаў  і  ліхадзеяў. Заўважым, што  гэты  рэгіён, знаходзячыся  на  міжэтнічным  сумежжы, вельмі  часта  аказваўся  на  шляху  рабаўніцкіх  паходаў  суседніх  дзяржаў, што  наклала  адбітак  на  культуру.

Замкнутыя  двары  з’яўляліся  старажытным  тыпам  забудовы, аб  чым, у  прыватнасці, сведчаць  археалагічныя  крыніцы. У  19 – пачатку 20 ст.  яны  былі  больш  уласцівы  для  заможных  сялян. Апошнія  размяшчалі  свае  пабудовы  кампактна  па  крузе, агароджваючы  іх  ад  вуліцы  парканам  з  высокай  брамай.Такая  ж  сістэма  дваровай  забудовы  назіралася  ў  шляхецкіх  аколіцах  і  засценках. Пры  гэтым  жылыя  дамы  тут  часта размяшчаліся  ў  глыбіні  двара, далей  ад  вуліцы.

Адным  з  варыянтаў  замкнутай  сістэмы  забудовы  быў  двор  з  кампактным  размяшчэннем  жылых  і  гаспадарчых   памяшканняў, якія  будаваліся  ў  адзіным  комплексе. У  адным  выпадку  гаспадарчыя  памяшканні  будаваліся  побач  з  жыллём  пад  высокай  страхой-паветкай. У  другім – хлявы  прымыкалі  да  падоўжанага  тыльнага  боку  жылля, маючы  з  ім  агульную  сцяну. Агульным сувязным  памяшканнем  для  іх  з’яўляліся  сенцы, якія  мелі  выхад  на  ўсе  чатыры  бакі: у  хату, варыўню, на  двор  і  ў  хлявы. Кампактнае  размяшчэнне  пабудоў  уяўляла  сабой  аптымальны  варыянт, які  падказала  народная  практыка  ў  больш  суровых  кліматычных  умовах. Аналагічная  традыцыя  ярка  выяўлялася  ў  народным  дойлідстве  рускай  Поўначы  і  Скандынавіі.

Не  менш  распаўсюджанай  у 19 – першай  палове  20 ст.  была  аднарадная  (пагонная)  сістэма  забудовы. Пабудовы  ў  гэтым  выпадку  ўтвараюць  адзіную  аднарадную  сувязь:  следам  за  хатай  і  сенцамі  размяшчаліся  клець  або  варыўня, павець, хлявы, адрына. Часам  адрына  з  сенам  знаходзілася  паміж  хлявамі; з  аднаго  боку  ад  яе  знаходзіліся  хлявы  для  буйной  рагатай  жывёлы, з  другога – для  коней  і  авечак  (канюшня  і  аўчарнік); гэта  стварала  пэўныя  зручнасці  пры  стойлавым  утрыманні  і  доглядзе  жывёлы.

У  другой  палове  ХІХ ст.  разам  з  ростам  сацыяльнай  дыферэнцыяцыі  і  абеззямеленнем  часткі  сялянства  аднарадныя  забудовы  атрымалі  больш  шырокае  бытаванне. Размешчаныя  на  даволі  вузкіх  сядзібных  палосках, яны  цясніліся адна каля адной, утвараючы вузкія выцягнутыя двары,што  абмяжоўваліся  з  другога  боку  сцяною  суседняга  пагону.

У  Панямонні, а  таксама  ў  заходніх  раёнах  Палесся  сустракаўся  своеасаблівы  варыянт  аднараднай  забудовы  з  двума  дваровымі  комплексамі, што  належалі  розным  гаспадарам  і  размяшчаліся  на  адным  сядзібным  участку, выцягнуўшыся  ў  адзін  доўгі  пагон.

У  Беларусі  быў  вядомы  і  двухрадны  тып  забудовы, які  ўяўляў  сабой  прамежкавы  варыянт  паміж  замкнутым  і  аднарадным  тыпамі. У  Падняпроўі  і  Усходнім  Палессі  нярэдка  сустракалася  і  Г-падобная  (сцяжковая) забудова; звычайна  тут  услед  за  жыллём  ставілі  клець, адрыну, хлявы.

Як паказваюць этнаграфічныя матэрыялы, на  тэрыторыі  Беларусі  сустракаліся  амаль усе асноўныя тыпы сядзібных забудоў, што  былі  ўласцівы  шырокай зоне славянскага  рассялення. Кожны з гэтых тыпаў адрозніваўся  прыватнымі  асаблівасцямі і меў свае варыянты. У  самой  планіроўцы  сядзібных забудоў не было строга вызначаных, цвёрдых канонаў. Кожны гаспадар улічваў функцыянальную мэтазгоднасць, узаемасувязь і лагічную завершанасць асобных пабудоў і  ўсяго  архітэктурнага  ансамбля, узгадняючы іх канкрэтнымі патрабаваннямі (эканомія рабочага часу, гігіенічнасць, зручнасць пад’езду, ахаванасць, супрацьпажарная бяспека, рэльеф і інш.), як і з рэальнымі магчымасцямі, эканамічным узроўнем гаспадаркі.

У Цэнтральнай Беларусі вядомы амаль усе тыпы сядзібнай забудовы, што сустракаліся ў Беларусі. Найбольш тыповым быў пагонны двор. Традыцыйнае сялянскае жыллё – двух- і трохкамернае тыпу хата+сенцы, хата+сенцы+клець. Сустракаліся і хаты-пяцісценкі хата+ хата+сенцы. Да сенцаў прыбудоўваўся ганак. У аснове канструкцыі будоўлі ляжаў зруб з сасновых бярвенняў (кругляка), звязаных у просты вугал з астаткам ( у чашку). Стрэхі крылі саломай “пад штотку” (пад стрыхалку), на ўсходзе рэгіёна пераважала драўлянае пакрыццё.

3.2.3. Традыцыйныя  тыпы  жылля вёсак Бокшыцкага сельскага савета

Па нашых назіраннях найбольш  тыповымі сядзібнымі  забудовамі нашай мясцовасці з’яўляюцца:  хата+сенцы, хата+ хата+сенцы. Сядзібныя забудовы –свабодная (рассеянная)  і  пагонны двор.  У вёсцы Дзесяціны захаваўся самы старажытны дом тэрыторыі Бокшыцкага сельскага савета. Сама хата пабудавана па прынцыпу пагоннага двара: хата+хата+сенцы+клець. З тягам часу  на двары былі дабудаваны  на адлегласці пограб, стопка, пуня. Усе яны не звязаны друг з другам. Такім чынам зараз  сядзібная забудова мае выгляд свабоднага двара. Зараз у хаце ніхто не жыве.  Па словах суседкі Будкевіч Таццяны Мікалаеўны, 1975 года нараджэння, яна пабудавана ў 1905 г. Па гэта ёй сказаў былы сусед – гаспадар хаты, які памёр ў 2009 годзе.

Інтэрв’ю з  Акуловіч Кацярынай Майсеяўнай,1937 года нарадження. Нарадзілася ў вёсцы  Дзесяціны, Слуцкага раёна, Мінскай вобласці. Размаўляе толькі па – руску. Запісала вучаніца 10 класа Гарбацевіч Кацярына 10 верасня 2009 г.

“Начинала работу в колхозе, поступила в сельскохозяйственный институт в Балашихе, специализация  агроном - овощевод. Работала в АН в институте биологии лаборантом. Перед пенсией работала на хлебозаводе, приёмщицей. За 2 года перед пенсией работала в детском саду помощницей воспитателя. Жила в Минске. Зимой живу в Минске, летом в Бокшицах.

В деревне Десятины было 4 дома на стороне Акуловичей, на второй стороне 5 домов. В Десятинах по дороге на Прощицы жил пан /Паленая гора, потом напротив водохранилища/.

Отец, Моисей Степанович(1890-1980), крестьянин. Умелец, известный на всю округу. Малограмотный, окончил 4 класса. Писал безграмотно, не ставил знаков препинания.  Работал на тракторе, на комбайне. Последние годы работал кузнецом, бригадиром тракторной бригады в Омговичах. Увлекался пчёлами, Это хобби. Во время войны его забрали в Сибирь. Посадили ни за что. Когда пришли немцы, раздали землю крестьянам. Когда ушли немцы,  из Василинок  пришёл  Махлай (председатель колхоза). Искали виновных. Делали обыск. Увели. Мама собирала подписи,  что не виновен.  Увезли в Сибирь.Там отец был 2 года. Но его не судили. Отец просил маму прислать в посылке табак. Он не курил, но табак менял на сахар, на хлеб. Маме досталось.  Когда через 2 года неожиданно вернулся, был гладкий, толстый, опухший, а всегда был худой. Я прочитала Солженицына «Архипелаг ГУЛАГ», там было всё, как у отца. Вышел он, потому что всё умел делать. Вернулся, стал работать комбайнером, кузнецом. Отец был добросовестным, не пил, не курил. Был трудолюбивый. После смерти отца  мы не заикались про наследство.   

  Мать Александра Ивановна Калиновская(1897-1959).  Мама не училась.  Работала в колхозе. Было у нас хозяйство: корова, свиньи.

  В семье было 5 детей. Первый ребёнок мальчик умер.

  Брат Акулович Василий Моисеевич (1919-1989). Он прошёл всю войну. Имел орден «Красной звезды». Кончил химфак БГУ, работал учителем. Затем война. Защитил кандидатскую  диссертацию. Работал в АН.

Сестра Анна Моисеевна(1931-1999).Окончила биофак БГУ. Работала на химфаке БГУ в лаборатории.

Брат Михаил Моисеевич Акулович 1925 года рождения. Перед войной поехал с земляками в город Ленинград. Учился в Ремесленном училище №17. Там их застала война. Ни один не вернулся. Пришло известие «Пропал без вести». Пробовали искать через  газету, т. к. увидели фото человека со знаком на форме учащегося ремесленного училища  «17. Р. У.»

Дом у нас был богатый, так как работали много. У нас был только велосипед. У меня  было одно платье, одно пальто. Строил дом папа. Строил сам, помогал брат Акулович Лёня. Помогал и дед, отец отца Степан. Сначала в доме были просто деревянные стены, затем, когда с сестрой подросли, поклеили обои (примерно в 1947-1950 годах). Я родилась, наверно, в новом доме.

Мебели в доме не было: лавы, стулья, стол - точеные ножки, покрашены. Стол интересный, ноги фигурные. Потом он перешёл к кому - то из родственников. От печи до стенки лежали длинные доски - пол. Раскладывали соломенные матрасы, на них можно было спать вдесятером.  Потом купили 2 металлические кровати, шкаф. Пока не было шкафа, одежду складывали в скрыню.  На кровати застилали обычные покрывала, а на праздники клали  самые красивые. Подушки были набиты перьеми, а матрасы соломой. Посуда у нас была обычная глиняная. Мой папа сделал корыто, которое было сбито из досок. В нём мы и мылись. Дом осветлялся керосиновой лампой. В доме была печь, которая отапливалась дровами и торфом. Сначала крыша была соломенная, а потом положили шифер.  Крышу из шифера  отец строил сам. Брат Василий, когда учился в БГУ и сдавал кандидатскую диссертацию, привёз с Ленинграда шифер. Отец клал внахлест кусочки шифера, срезал уголки и каждый забивал гвоздями. Мы с сестрой и с девчонками- соседками Будкевич подавали после школьных уроков шифер. В свободное время мы играли. У меня была в детстве только одна кукла. Любили собираться сборища молодёжи. Ходили только к нам. Я не помню, что бы ходили к кому -  то другому. Гуляли в карты, разговаривали. На улице, на лавке пели. У Розы Крот был очень хороший голос. Какие песни пели, не помню. Может про любовь. Музыкантов не было. Брат Василий был фотограф - любитель. У мамы был ткацкий станок: пряла, ткала. Нам не разрешали, чтоб не путали.

Лекарств раньше не было, если у кого- то была простуда, ему ставили банки. На огороде у нас росло  тоже, что и сейчас: картошка, морковка, бураки”.

/Дадатак 3/

Для ўсіх сядзібных забудоў  ў вёсках Бокшыцкага сельскага савета характэрна адсутнасць лазні. Гэту акалічнасць случчакоў высмеяў у байцы Кандрат Крапіва. Каля кожнай сядзібы змяшчаецца сад. Там растуць яблыні, ігрушы, у тым ліку слуцкая бэрая, слівы,  вішні, у тым ліку покрышеўскія. У палісадніках каля старых хат расце бэз, каліна. Кветак  не было.

2.3.4. Інтэр’ер  традыцыйнага  жылля

Інтэр’ер  жылля— гэта  ўнутраная  прастора, функцыянальна  і  эстэтычна  арганізаваная.  Ён  уключае  канструкцыю  і  аб’ёмныя  формы  ўнутранага  памяшкання, яго структуру, узаемныя прапорцыі, мэбліроўку, асвятленне,убранства, мэтазгодную расстаноўку розных прадметаў, што служаць свайго роду сямейным антыкварыятам. Свет бытавых рэчаў, якія выступаюць як натуральныя аб’екты ў разнастайных сувязях і ўзаемных дачыненнях, раскрывае шырокую панараму народнага  жыцця, яго паўсядзённы  лад і рытм. Разнастайныя рэчы хатняга ўжытку, начынне, падсобны інвентар, мэбля, тканіны, харчовыя прыпасы займалі ў сістэме інтэр’ера сваё звыклае, уласцівае ім месца, размяшчаліся ў пэўнай паслядоўнасці і парадку, утвараючы пэўную функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь.

Інтэр’ер стварае асобы мікраклімат, настрой душы і сведчыць не толькі пра матэрыяльны, але і духоўны лад жыцця, уласцівае кожнаму народу культурнае асяроддзе, народныя звычаі і вераванні. Рэканструкцыя інтэр’ера па  археалагічных, пісьмовых, этнаграфічных,іканаграфічных крыніцах мае важнае  значэнне пры вывучэнні культуры і паўсядзённага побыту беларусаў са старажытных часоў.

Да  60—70-ых  гадоў  ХІХ ст.  вясковыя  хаты  ў  большасці  сваёй  былі  яшчэ курнымі. Яны мелі глінабітныя курныя печы без коміна; печ  размяшчалася  справа, радзей  злева  каля  ўвахода. Калі  яе  палілі, дым  ішоў  на  хату  і  выходзіў  праз  верхнік (вяршок, дымнік,душнік)— адтуліну  ў  столі  ці  верхніх  вянцах  зруба  за  печкай. Пасля  палення  верхнік  закрываўся  накрыўкай  ці  мяшком  з  сенам. Частку  гарачага  вуголля  зграбалі  ў  нішу-ямачку, што  знаходзілася  збоку  каля  вусця  печы  на  прыпечку; зверху  жар  закрывалі  слоем  попелу,—у  такім  стане  ён  не  згасаў  да  наступнай  раніцы  і  выкарыстоўваўся  для  распальвання  печы. Нязгасны  вечны  агонь  хатняга  ачага  быў  сімвалам  сямейнага  шчасця  і  дабрабыту. Калі  вугалі  выпадкова  гаслі  ў  ямачцы, гэта  лічылася  дурной  прыкметай. Старажытнае  павер’е  не  раіла  пазычаць  агонь  у  святочныя  дні  па  суседству  з  хаты  ў  хату, бо, як  лічылася, разам  з  агнём  да  суседа  магла  перайсці  і  частка  дабра  і  сямейнага  шчасця. Агнём  даражылі  як  сямейнай  святыняй, што  ўвасабляла  дух  продкаў.

Хата  мела  высокі  парог  і  нізкія  дзверы (у  сярэднім  100 Х 145см), што  спрыяла  захаванню  цяпла  ў  зімовы  час. Дарэчы, у  курнай  хаце  дасягалася  максімальная  эканомія  цяпла, каэфіцыент  карыснага  дзеяння  якога  складаў  80 – 90%, у  той  час  як  у  больш  позніх  хатах, што  мелі  “белыя” печы  з  дымаходам, гэты  пакахчык  складаў  каля  20-30%. Дзверы  рабіліся  з  тоўстых  колатых  дошак  і  паварочваліся  ў  драўляных  гнёздах— на  бегунах. Тры  невялікія  валакавыя  акенцы  зачыняліся  (“завалакваліся”)  на  ноч  драўляной  засаўкай. Падлога  ўяўляла  сабой  глінабітны  ці  земляны  ток, на  які  летам  у  святочныя  дні  слалі  аер. У  вуглу  каля  печы  знаходзіўся  качарэшнік  (камешнік) — месца, дзе  стаялі  вілкі  для  гаршкоў (ухваты), драўляная  качарга (кавеня), чапяла, памяло, мяцёлка  і  інш. Над  вусцем  печы, пад  столлю, замацоўвалася  жэрдка (перасоўка), на  якой  сушылі  адзенне, тканіну. 

Супраць  печы  каля  ўвахода  размяшчаўся  гаспадарчы  кут (“бабін  кут”), дзе  каля  дзвярэй  стаяла  кадушка  для  вады  з  конаўкай, далей  на  лаве — драўляныя  вёдры, даёнка, карцы, апалушкі, сальніца, бельчык  і  інш. Над  лавай  на  сцяне  вісела  кухонная  паліца  з  посудам, побач —лыжачнік  (драўляная  планка  з  гнёздамі  для  лыжак). Каля  самых  дзвярэй  на  круку  вісела  паўсядзённая  верхняя  вопратка (світка, бурнос, кажух, курта).

Каля  вугла  печы, звернутага  ўнутр  памяшкання, знаходзіўся  канёвы  стоўб (конь), што  служыў  апорай  для  спальнага  памоста  і  меў  пэўнае  сімволіка-абрадавае  значэнне. Частку  памяшкання  ад  тарцовай  (кутняй) сцяны  займаў  спальны  памост — пол, тут  ляжалі  матрац (сяннік), пуховыя  падушкі, посцілкі; часам  памост  падзяляўся  на  дзве  часткі  ўзорным  тканым  дываном, ці  полагам. Вышэй, на  ўзроўні  лежака  печы, быў  уладкаваны  больш  вузкі  пол, або  палаці. Пад  столлю  ўздоўж  сцен  мацавалі  па  дзве  паралельныя  жэрдкі —грады, на якіх  сушылі  лучыну, складвалі  прылады  ткацтва, кудзелі  льну, маткі  нітак, лыка  для  лапцей, аўчыны  і  інш. Месца  пад  спальным  памостам (падполле) часам  перагароджвалі  на  два  адсекі: у  адным  захоўвалася  гародніна, у  другім —розныя  рэчы  хатняга  ўжытку.

Ніжэй  вокнаў  уздоўж  сцен (амаль  па ўсёй  даўжыні  іх) уладкоўвалі  шырокія  лавы, якія  сходзіліся  на  покуці. Яны  служылі  за  сто  гадоў  і  былі  для  беларусаў  свайго  роду  сямейнай  рэліквіяй. У  час  наваселля  лавы  ўрачыста  пераносілі  са  старой  хаты  ў  новую. Яны  пакідаліся  ў  старой  хаце  ў  тым  выпадку, калі  на  іх  паміраў  хтосьці  з  членаў  сям’і.  На  скрыжаванні  лаў, на  покуці, ставілі  хлебную  дзяжу,прыкрытую  чыстым  ручніком,—сімвал  дастатку  і  дабрабыту.

Покуць (красны  кут) — найбольш  шаноўнае  месца  ў  хаце, асвечанае  ўстойлівай  традыцыяй  духоўнага  жыцця. Яна  выконвала  важную  ролю  ў  паўсядзённых  звычаях  і  абрадах. На  покуці  развешвалі  абразы, убраныя  ўзорнымі  ручнікамі (набожнікамі), пучкі  асвечаных  у  царкве  жытнёвых  каласоў  і  траў. Нярэдка  абразы  памяшчалі  ў  бажніцу, зробленую  ў  выглядзе  драўлянай  шафкі. Найбольш  устойлівая  сувязь  у  структуры  інтэр’ера — размяшчэнне  покуці  па  дыяганалі  ад  печы. Гэты  звычай  быў  уласцівы  ўсім  усходнеславянскім  народам  і  адпавядаў  народным  уяўленням  пра  структуру  сусвету. Покуць  сімвалічна  атаясамлівалася  з  усходам  і  поўднем, у  той  час  як  процілеглы  кут  (дзе  стаяла  печ)—з  захадам  і  поўначчу.

На  покуці  стаяў  засланы  абрусам  стол, на  ім  звычайна  пакідалі  хлеб, прыкрыты  ручніком  ці  абрусам. За  абедам  у  будні  дзень  абрус  здымалі, і  ўся  сям’я  садзілася   за  стол, займаючы  месца  ў  пэўнай  паслядоўнасці:на  покуці — гаспадар  дома, за  ім — па  старшынстве  іншыя  члены  сям’і. Сярод  мэблі, апрача  лаў, палічак, кутняга  стала, шырока  ўжываліся  ўслоны, зэдлікі, архаічныя  табурэты  (у  форме  куба), дзіцячыя  стойкі, хадуны, уласцівыя  той  ці  іншай  мясцовасці  формы  калысак.

У  зімовы  час  сялянская  хата  ператваралася  ў  рамесную  майстэрню. Тут  у  кароткія  дні  і  па  вечарах  пры  святле  лучніка  ці  каганца  рабілі  ложкі  і  посуд, плялі  лапці  і  розныя  ёмістасці, майстравалі  прылады, пралі, ткалі,шылі  адзенне, вышывалі, вязалі. Па  словах  аднаго  сучасніка, “увесь  жаночы  пол, колькі-небудзь  здольны  трымаць  у  руках  верацяно, з  ранку  і  да  позняй  ночы  верціць  і  круціць  ім  ад  Піліпавых  загавін  да  вясновага  Міколля”. Ля  кутняй  сцяны  ці  бліжэй  да  парога, паміж  покуццю  і  “бабіным  кутом”, ставілі  кросны  для  ткацтва.

Курная  хата  ў  больш  раннім  варыянце  характарызавалася  слабай  функцыянальнай  размежаванасцю  ўнутранай  прасторы, дамініраваннем  стацыянарных  прадметаў, якія  выконвалі  функцыі  мэблі,— нары  для  адпачынку, лавы, паліцы, нерухома  замацаваны  ў  вуглу  стол, зарытая  насупраць  печы  калода, дзе шчапалі  лучыну  і  інш. Такая  хата  мела  высокую  скляпеністую  (гарбатую) столь  і  архаічную  глінабітную  ці  каменную  печ  або  нават  адкрыты  ячаг— вогнішча, над  якім  шырокім  вусцем  звешвалася  труба  (дымнік, каптур, кузуб). У  традыцыйных  клецях  захавалася  да  нашых  часоў  старажытная  канструкцыя  скляпеністай  столі, якая  паказвае  аналогію  са  старажытным  жыллём.

Пераходнай  формай  ад  скляпеністай  столі  да  гарызантальнай  варта  лічыць  столь, што  рабілася  на  апорных  трох-чатырох  бэльках, пакладзеных  уздоўж  хаты, —сярэднія  на  ўзровень  вышэй  крайніх. Скляпеністая  форма  столі  вызначала  адпаведную  аб’ёмна-прасторавую  форму  ўнутранага  памяшкання, наяўнасць  верхніка  для  дыму,  прысценных  градаў, адсутнасць  гарышча.

Вышэйпададзены  інтэр’ер  у  агульных  рысах  адлюстроўвае  найбольш  тыповыя  рысы, уласцівыя  беларускаму  жыллю, што, аднак, не  вычэрпвае  яго  разнастайнасці, лакальных, этнаграфічных асаблівасцей. У Цэнтральнай  Беларусі  /часткова/ верхнік  для  дыму  і  рэгулявання  цяпла  ў  хаце  (яшчэ – душнік) рабіўся  не  ў  столі, а  ў  верхніх  вянцах  зруба  каля  печы. У залежнасці ад  экалагічных умоў падлогу рабілі  глінобітную, земляную  або  драўляную. У балоцістых ці затапляемых  паводкай  мясцінах  (дзе  жыллё  нярэдка  будавалі  на  палях) драўляная  падлога  была  абавязковым  элементам.

Некаторыя  рэгіянальныя  асаблівасці  назіраліся  і  ў  канструкцыі  курных  печаў. Пераходнай  формай  да  “белых”  былі  паўкурныя  печы, гарызантальны  дымаход  якіх  выходзіў  у  сенцы, пасля  палення  вусце  дымахода (з  боку  сенцаў) шчыльна  затыкалася  драўлянай  цуркай  ці  скруткам  тканіны.

У  доўгія  зімовыя  вечары  сялянскія  хаты  асвятляліся  лучынай, якую  замацоўвалі  ў  спецыяльным  прыстасаванні— лучніку.  Лучнікі  (лучыннік, стаячок,светач,дзед, паніч)  адрозніваліся  паміж  сабой  знешняй  формай  і  канструкцыйнымі  асаблівасцямі. Яны  падзяляліся  на  пераносныя  (рухомыя) і  стацыянарныя. Сярод  першых  вылучаліся  звычайныя  (стаячок, паніч)  і  падвесны  лучнік. Стаячок  уяўляў  сабой  стойку  з  крыжападобнай  ці  суцэльнай  асновай, на  верхнім  канцы  яе  замацоўваўся  клямар  для  лучыны  (пад  якую  ставілі  карытца  ці  цэбар з  вадой). Функцыянальна  больш  зручнымі  былі  лучнікі, вышыня  якіх, як  і  становішча  лучыны, рэгулявалася  перасоўкай. Падвесны  лучнік  уяўляў  звычайна  кароткі  кій  з  крукам  на  адным  канцы (якім  ён  чапляўся  за  шасток  каля  печы) і  клямарам  для  лучыны—на  другім.

Адметнай  своеасаблівасцю  адрозніваўся  традыцыйны  спосаб  асвятлення  хат  ў  Цэнтральнай  Беларусі /часткова /, дзе  быў  распаўсюджаны  стацыянарны  лучнік— светач  (свецеч, пасвет). Ён  складваўся  з  трубы-дымахода  і  падвешанай  пад  ёй  жалезнай  рашоткі (залеза), дзе  палілі  асмол. Найбольш  практычным  быў  смалісты  корчык, што  доўга  гарэў  і  даваў  яркае  святло. Дымаход  светача  меў  унізе  расшыраную  лейкападобную  форму, верхняя  яго  частка  выходзіла  вонкі  праз  гарышча  і  страху. Нярэдка  пад  дымаходам  падвешвалі  ці  ставілі  на  рашотку  з  салам (каганец).

         Са  светачам  быў  звязаны  абрад  “Жаніцьба  коміна  (або  светача)”. У  летнюю  пару  (звычайна  ад  Вялікадня  і  да  верасня), калі  светлавы  дзень  быў  доўгім, у  лучніках  і  светачах  не  было  патрэбы.  Іх  урачыста  запальвалі  толькі  дзесьці  ў  сярэдзіне  верасня  (на  Сымона). З  гэтай  нагоды  комін-дымаход  бялілі, абвівалі  хмелем  і  ручнікамі, пасыпалі  збожжам  ці  семем, прыгаворвалі  малітвы  (“Надзялі  госпадзі  здароўечкам”)  і  запальвалі  сухую  лучыну  ці  асмол. Калі  агонь  гарэў  весела, жвава—гэта  лічылася  добрай  прыкметай. У  гэтую  ноч  моладзь  гуляла  ды  весялілася  да  раніцы.

Асвятленне  ў  шляхецкіх  маёнтках, як  і  арганізацыя  інтэр’ера, мела  свае асаблівасці. У якасці асвятляльных сродкаў тут шырока  выкарыстоўваліся васковыя  свечкі, каганцы, каміны. Даволі  распаўсюджанымі  былі  і  печы  галандскага  тыпу, абліцаваныя  ўзорнай  кафляй. Вокны  шляхецкага  жылля  мелі  большыя  памеры- у  6 - 10 зашкленых  шыб, для  масацкага  аздаблення  вокнаў  і  ўнутраных  дзвярэй  ужываліся  і  каляровыя  вітражы.

Пасля  адмены  прыгоннага  права  адбываліся  якасныя  змены  ў  народным  побыце  і  культуры, што  не  магло  не адбіцца  і  на  арганізацыі  сялянскага  жылля. Курныя  печы  паўсюдна  замяняліся  на  “чыстыя”, ці  “белыя”, з  дымаходам, нярэдка  яны  мелі  збоку, на  краю  прыпечка, камінак, што  замяняў  сабой  светач: тут  па  вечарах  палілі  асмол  ці  лучыну. У  канцы  ХІХ  ст.  у  сялянскім  жыллі  ўсё  часцей  з’яўляліся  цагляныя  печы.

Павялічыліся  памеры  вокнаў, што  мелі  зашклёныя  шыбы. Падлога  масцілася  цёсам  ці  дошкамі (незалежна  ад  характару  мясцовых  грунтоў), часам  рабілі  падлогу  на  адной  палавіне  хаты—ад  покуці  да  печы, а  прастора  каля  ўвахода (дзе  размяшчаўся  “бабін  кут”) мела  глінабітны  ток. Гарбатая  столь  саступіла  месца  сучаснай.

         Прыкметна  мянялася  і  мэбліроўка  сялянскіх  хат. Замест  спальных  нар  (пола  і  палацяў)  ці  паралельна  з  імі  сталі  выкарыстоўваць  драўляныя  ложкі. У  шырокі  ўжытак  пачплі  ўваходзіць  канапы, крэслы, больш  сучасныя  сталы, табурэты, услоны, якія  паступова  выцяснялі  нерухомыя  лавы, сталы, услончыкі  на  плоскай  аснове (больш  зручныя  для  земляной  падлогі). Ля  кутняй  сцяны  стаўлялі  куфар  для  адзення, які  замяняў  сабой  традыцыйны  кубел; куфары  ў  розных  мясцовасцях  і  сацыяльных  групах  насельніцтва  выяўлялі  шмат  прыватных  асаблівасцей  у  аб’ёмных  формаў  прыкладных  дэкалях і дэкаратыўным аздабленні. Прыкметнай разнастайнасцю  адрозніваліся  дзіцячыя калыскі, шафкі, стулы, бытавыя  інвентар. Істотную  ролю ў мастацкім афармленні інтэр’ера жылля  адыгрывалі  прадметы  ўзорнага  ткацтва— посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі, што  адлюстроўвалі  багатую  самабытную  творчасць  мясцовых  майстроў.

Сцены  хат  нярэдка счэсвалі (склютавалі) знутры, што давала  магчымасць больш поўна выявіць натуральную фактуру дрэва і яго  дэкаратыўныя  ўласцівасці.

Мэбліроўка  і  размяшчэнне  размяшчэнне  разнастайных  бытавых  рэчаў  у  хаце  ў  многім  залежалі  ад  памераў  і  структуры  жылля  і  яго  сувязі  з  падсобнымі  памяшканнямі—сенцамі, клеццю, варыўнёй. У  трохкамерным  жыллі  тыпу  хата + хата + сенцы, хата + кухня + сенцы  печ  і  гаспадарчы  кут  (разам  з  кухонным  посудам  і  адпаведным  інвентаром) адчлянялі  ад  параднага  памяшкання  (святліцы), дзе  заставаліся  традыцыйная  покуць, шафа, куфар  з  чыстым  адзеннем  і  бялізнай, стаялі  ложкі, крэслы, услоны.

Інтэр’ер  народнага  жылля  выяўляў  на  тэрыторыі  Беларусі  багатую  разнастайнасць, што  адлюстроўвала  мясцовыя  вытворчыя  і мастацкія традыцыі, сацыяльную неаднароднасць  грамадства, індывідуальныя  памкненні  і  густы.

/Дадатак 4/

  

III. Традыцыйная культура харчавання

 

Спіс  страў, якія  мы  знаходзім  на  традыцыйным  стале  беларускага  селяніна, быў  багатым  і  разнастайным. Асартымент  традыцыйных  страў  быў  даволі  шырокім  і  разнастайным  і  прыкметна  вар’іраваў  у  залежнасці  ад  прыродных  умоў,  гаспадарчай  спецыялізацыі,  эканамічнага  стану  сям’і, народнага  календара  і  сезона  года.

Аснову харчавання ў беларусаў складаў жытні (чорны) хлеб. Ён меў мноства гатункаў, што было звязвна з сортам і якасцю збожжа, яго памолам, наяўнасцю дадатковых кампанентаў (дамешкаў, прыправы),тэхналогіяй закваскі цеста і спосабам выпякання.

Хлебныя  вырабы.З  хлебнага  цеста, замешанага  ў  дзяжы  або  ў  дзежцы-блінніцы, пяклі  таксама  перапечкі  (лапуны, скавароднікі), сачні ляпні. Апошнія  ўяўлялі  сабой  перапечку  з  прыпекай – запечаным  слоем  вадкага  тварагу  або  мятай  бульбы  са  смятанай, маслам, салам, яйцамі – у  скаромныя  дні  і  тоўчанага  маку  ці  канапель – у  посныя  дні. У  святочныя  дні  выпякалі  варэнікі з  грэцкай  альбо  пшанічнай  мукі  з  канаплянай, ягаднай, грыбной  ці  тварожнай  начынкай.

Бліны і аладкіў традыцыйным побыце беларусаў былі вядомы паўсюдна і  выпякаліся як з квашанага (утворанага), так і прэснага цеста.

3.1.Стравы

Мучныя стравы. Апрача хлебных мучныя  вырабы  былі  шырока  вядомы  ў беларусаў у выглядзе вадкіх і паўвадкіх страў. З рознай мукі (грэцкай, пшанічнай, радзей  жытняй, ячнай) з дабаўкай  яек гатавалі клёцкі (галушкі, галкі), якія  варылі ў  падсоленай вадзе. Не менш распаўсюджанай  мучной  стравай  была  зацірка. Шырока  вядомай  традыцыйнай  стравай  беларусаў  быў  кулеш. З  крапяных  вырабаў  варта  назваць у першую чаргу кашу, адну  з найбольш старажытных агульнаславянскіх страў. Найбольш распаўсюджанымі былі  кашы  з  грэцкіх, ячных  і  пшанічных  круп.

Сімвалічнае значэнне надавалася ў традыцыйнай культуры случчан сыру. З  сырам, хлебам-соллю  і  гарэлкай  сустракаў  гаспадар  гасцей.

Бульба, гародніна. Гародніну – капуспу, буракі, моркву, агуркі  і  інш.— ужывалі  свежымі  і  нарыхтоўвалі  пра  запас.

Малочныя  прадукты. Малако  ўжывалі  ў  натуральным выглядзе—пераважна  свежым ці квашаным (сыраквашу). З тварагу атрымлівалі клінковы сыр, сыр смажылі на масле,сушылі пра  запас, бралі з сабой у дарогу. У хатніх умовах збівалі масла з смятаны, якую злівалі ў пасудзіну—гліняны макацёр (цёрла) або драўляную бойку —і перамешвалі (цёрлі, білі) з дапамогай  калатоўкі.

Мясная  ежа. Асноўнае  месца  ў  мясной ежы займала свініна, наступныя  месцы займалі бараніна, гавядзіна і мяса хатняй птушкі. Пэўную ролю, асабліва  ў менш населеных, лясных краях, адыгрывалі прадукты звералоўства і  палявання. Лепшае  мяса – паляндвіцу – вымочвалі  ў  расоле, апрацоўвалі  перцам  і  кмінам, націралі  часнаком. З  дробнага  парэзанага  мяса (фаршу), у  якое  дадавалі  перцу, цыбулі, часнаку, пакрышанага  сала, гатавалі  каўбасы. З  ног і  галавы  свежаванай  жывёлы  варылі  халадзец, старадаўнюю  славянскую  страву. У  посныя  дні  мясныя  прадукты  на  сялянскім  стале  замяняла  рыба.

3.2. Напоі Адным з найбольш распаўсюджаных і старажытных  напіткаў, вядомых  ва ўсіх славянскіх  народаў, быў  хлебны  квас. Ранняй  вясной  нарыхтоўвалі  бярозавы  і  кляновы  сокі, злівалі  ў  бачонкі, ставілі  ў  пагробы  або  закопвалі  ў  зямлю. Іх  спажывалі  без  далейшай  апрацоўкі  або  вытрымлівалі, дадаючы  сухары, мёд, цукар, ягады, бульбу. Іншы  раз  у  бярозавік  дабаўлялі  ячны  солад, бабы, дубовыя  трэскі; настоены  такім   чынам,ён  набываў  якасці  лёгкага  алкагольнага  напітку. Сокі  і  напіткі  атрымлівалі  таксама  з  лясных  ягад, яблык, груш, рабіны. Пчаляры, у  сваю  чаргу, выраблялі  мядовы  квас—медавуху. На  святы  практыкавалі  выраб  піва.

У зборніку Сержпутоўскага  “ Прымхі і забабоны беларусаў - паляшукоў “/частка трэйцяя. Заняцця. IV.Яда й піццё/.” [2] ёсць вельмі цікавыя рэцепты:

957. Каб мясо доўго не псаваласо, яго трэба трохі апячы на агніў куродыме, а потым павесіць на волнум паветры.

958. Каб у гарачы час надошга схаваць м'ясо або звярыну, трэба яго ўтаптаць глыбоко ў гразь дзе-небудзь у балоце ці ў выжары.

960. Каб салёнае  мяса доўго не псавалася, трэба яго залажыць у тую кваску, у якой перш было масло.

963. Як у квас палажыць кусок свянцонае крэйды, та ён доўга неперакісне.

964. Квашаныя агуркі  трэба складаць у пасудзіну падпоўна й заліць іх вадою натшчэ сэрца, тагды агуркі ўсю зіму будуць поўныя і цвёрдыя, як бы камень.

966. Бярозавы сок добра скісне і стане моцны, калі ў яго палажыць маладую дубіну з карою.”[3] /Дадатак 5/

  

IV. Промыслы і рамёствы

 

Промыслы  і рамёствы займаюць важнае месца у сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. У вузкім сэнсе промысел - гэта падсобны (дапаможны, не галоўны) занятак з мэтай здабычы дадатковых сродкау для існавання. Да іх адносяцца: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы.

У адрозненні ад промыслу пад рамяством здаўна разумелі вытворчасць розных вырабаў уручную  з дапамогай адпаведных рамесных інструментаў, майстэрства ўмелых рук (адсюль старажыт. “рукамяство”). Такія як дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, апрацоўка мінеральнай сыравіны, апрацоўка валакністай сыравіны, прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне. Усе рамёствы і промыслы можна было б падзяліць на хатнія ( для уласных патрэб ), рамяство па заказе і на рынак  (дробнатаварная вытворчасць). Рамёствы і промыслы падзялілі таксама на стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя (дойлідства, будауніцтва мастоў, дарог, рамізніцтва, лясныя, лесахімічныя, лесасплаўныя і іншыя промыслы). Нарэшце, у асобную групу вылучаюць мастацкія промыслы, у якіх найбольш ярка ўвасабляецца народная творчасць, мастацкія густы, духоўныя памкненні і нацыянальныя вытворчыя традыцыі. Можна вылучыць найбольш перспектыўныя народныя рамёствы і промыслы. Сярод іх: швейнае, ткацтва, вязанне, вышыўка, пляценне, сталярна- мэблевае, разьба па дрэве, такарнае, выраб кухонных рэчываў, выраб кошыкаў, здабыўныя промыслы- збіральніцтва, рыбалоўства, здабыча смалы, бярозавага і кляновага сокаў.

Промыслы і рамёствы займаюць важнае месца ў сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. У вузкім сэнсе промысел - гэта падсобны (дапаможны, не галоуны) занятак з мэтай здабычы дадатковых сродкаў для існавання. Да іх адносяцца: збіральніцтва рыбалоўства, паляванне, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы.

У адрозненні ад промыслу пад рамяством здаўна разумелі вытворчасць розных вырабаў уручную з дапамогай адпаведных рамесных інструментаў, майстэрства ўмелых рук (адсюль старажыт. “рукамяство”). Такія як дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, апрацоука мінеральнай сыравіны, апрацоука валакністай сыравіны, прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне. Усе рамёствы і промыслы можна было б падзяліць на хатнія ( для ўласных патрэб ), рамяство па заказе і на рынак  (дробнатаварная вытворчасць). Рамёствы і промыслы падзялілі таксама на стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя (дойлідства, будауніцтва мастоў, дарог, рамізніцтва, лясныя, лесахімічныя, лесасплаўныя і іншыя промыслы). Нарэшце, у асобную групу вылучаюць мастацкія промыслы, у якіх найбольш ярка ўвасабляецца народная творчасць, мастацкія густы, духоўныя памкненні і нацыянальныя вытворчыя традыцыі. Можна вылучыць найбольш перспектыўныя народныя рамёствы і промыслы. Сярод іх: швейнае, ткацтва, вязанне, вышыўка, пляценне, сталярна- мэблевае, разьба па дрэве, такарнае, выраб кухонных рэчываў, выраб кошыкаў, здабыўныя промыслы- збіральніцтва, рыбалоўства, здабыча смалы, бярозавага і кляновага сокаў.

У нашай мясцовасці ткацтвам валодае Зінаіда Рыгораўна Красуцкая, 1932 года нараджэння, жыхарка вёскі Заполле. Некаторыя  мясцовыя жыхары плятуць кошыкі з розных матэрыялаў, напрыклад, Акуловіч Леанід Канстанцінавіч, 1930 года нараджэння, жыхар вёскі Дзесяціны. Вышывае крыжыкам і іншымі спосабамі жыхаркі вёскі Гарадзішча Булгак Разалія Сяргееўна, 1938 года нараджэння. Ёсць пячнік, жыхар вёскі Уланава, бацька нашых вучняў Паліны (10 клас) і Антона (9’ клас) Лістапад Уладзімір Валер’евіч. Мастацтвам выцінанкі валодае настаўніца пачатковых класаў нашай школы  Купчэня Наталля Георгіеўна,  вяжа шэдэлкам Бартошык Наталля Пятроўна - настаўніца гісторыі.

/Дадатак 6/

  

V. Фальклор

 

Каляндарна-абрадавы фальклор Случчыны вельмі багаты. Усім вядомы  абрад Каляды. “Урачыста, шчодра святкавалі на Случчыне і вечар перад Новым годам – Шчадрэц (13 студзеня). У некаторых вёсках (Бокшыцы, Покрышава, Васілінкі) гэты вечар называлі Васілье.

У калядных песнях назва “Васілле) знайшла адлюстраванне ў рэфрэне “Святы вечар, свято Васілье” або “Святы вечар, добры вечар,святы Васілёк”.

У в. Бокшыцы запісаны сведчанні пра хадчэнне на Каляды двух гуртоў: “Перад Новым годам ходзяць калядоўшчыкі. Маладыя ходзяць з канём, старэйшыя ходзяць і носяць звязду.”[4] І  толькі  ў  некаторых  мясцінах ( вёскі  Бокшыцы, Заполле…)  традыцыя  аказалася  вельмі  моцнай  і  захавала  амаль  цалкам  калядны  абрад з наборам песень. Прынамсі, яшчэ ў  1993 г. у в.Заполле  калядавалі  мужчыны  старэйшага  пакалення  з  пераапрананнем у “каня”, з  традыцыйнымі  песнямі.”[5] 

“У вёсцы Прошчыцы на Шчадраца дзяўчаты варажылі. Напрыклад, дзяўчына падымала з землі, ставіла, а затым адпускала “рубель “ (перакладзіна для ўціску сена на возе) -  у які бок ён падаў, у той бок, лічыласа, і выйдзе замуж; палалі( траслі) каралі над драўлянымі начоўкамі – у каго першая караля ўпадзе, тая першая замуж пойдзе.

Святкавалі ў Прашчыцах і Юрый. Пасля абеду 10-15 чалавек у гурце ішлі на росы, бралі з сабой фарбаваныя яйкі і качалі іх па жыце. Лічыласа, калі яйка хаваласа ў жыце, то і ўраджай будзе добры.

А самым любімым святам быў Багатнік. Моладзь ладзіла фэст – наймала музыкай, спявала, танцавала. Абавязкова варылі мёд, частаваліся ім. З царквы прывозілі свяціць хаты, двары, жывёлу, што спрыяла дабрабыту, служыла засцярогай ад пажару і маланкі. К прыезду свяшчэнніка ля кожнага двара выносілі гасападары стол, клалі ікону, хлеб, кветкі. ” Запісала вучаніца 10 класа Гарбацэвіч Кацярына  02 красавіка 2010 года ад Алены Уладзіміраўны Уласевіч, 1963 года нараджэння, якая працавала настаўніцай  беларускай мовы і літаратуры Прошчыцкай базавай школы.

“На Случчыне склалася ўнікальная для Беларусі з’ява: тут бытуюць адначасова дзве традыцыі – калядаванне і валочобніцтва.  … Але сусракаюцца і выпадкі, калі ў адной вёсцы мірна “ўжываюцца” і валачобніцтва, і калядаванне ( вёскі  Бокшыцы, Заполле…).”[6]

“У  вёсках  Бокшыцы, Ушаловічы..  захавалася  ў  памяці  ўнікальная слуцкая  песня, якую  ў  народзе  называюць  “Пчолачка”. Яна  выконвалася  на  Звеставанне (25 сакавіка па старым стылі). У многіх вяснянках пачэсны абавязак адмыкання цяпла, сонейка выконваюць птушкі, пчолкі. Пацвержаннем  гэтаму  служыць  песня:

Да  раілася  пчолачка,

Пчолачка, пчолачка.

У  вяршэчку  сосанкі,

Сосанкі, сосанкі.”[7]

“На вялікдзень з віншавальнымі песнямі абыходзілі двары валачобнікі. У валачобных песнях гаворыцца пра вечны клопа селяніна- хлебароба, пра ураджай…:

І каб вырас каласок з піражок,

Да і каб было ядро з вядро.

Запісала Г.А.Барташэвіч ад М.М.Шэлег,1910 года нараджэння, жыхаркі в. Бокшыцы.

Некаторые валачобныя песні  адрасаваны пчаляру . Гэта пацвярджае і песня,запісаная ў в. Бокшыцы.

Прынясі, Божа, пчаліную матку

І з деткаміі з суседкамі.

Запісала Г.А.Барташэвіч ад М.М.Шэлег,1910 года нараджэння, жыхаркі в. Бокшыцы. ”

“Купальскія песні … захаваліся толькі ў нешматлікіх вёсках Слуцкага раёна.   Нават  у  в.  Бокшыцы, дзе  так  добра  памяталі  іншыя  каляндарныя  абрады, сказалі: ”Купалу  не  святкуюць, можа, калі  даўно  і  святкавалі”.[8]

“На зажынках спявалі.

Сам госпад Бог жыта зажаў,

Вялікія снапы звязаў,

А мой міленькі ў варот стаяў.

У ручках шапку трымаў:

Ка мне, госпад, ка мне,

У мяне гумно вялікае,

У мяне такі шырокія

І цапы медзяныя.

Запісала В.А.Жалевіч ад К.Д.Бурак,1904года нараджэння, жыхаркі в. Васілінкі.”[9]

Ад  сваёй бабулі, жыхаркі в. Заполле Гурыновіч Лідзіі Сцяпанаўны  1932  года нараджэння, вучань 5 класа Бараноўскі Яўген у 2001 годзе запісаў прымаўкі :

 “1. Стаіць гара пасярод двара,

 Спераду вільцы, ззаду шыльцы.

2. Маленькі, гарбаценькі

Па полю лятаў, усё сабраў”. 

Ад жыхаркі в. Гарадзішчы Гарбачэвіч Вольгі Іванаўны 1927 года нараджэння, вучаніца 5 класа Грак Ніна  у 2001 годзе запісала легенду:

         “Дамавікова ўдзячнасць

Жыў у адной хаце вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго, гаспадыня, падаіўшы карову, не прамінала пачаставаць цёплым малаком, а дзеці прымалі ў супольныя гульні. І здарыласа так, што знайшлі яны, гуляючы, ў старай прызьбе каля хаты яйкі, якія вуж там склаў, каб вывеліса маленькія вужаняты. Залекацела ад болю вужачае сэрца, калі ён ўбачыў, што яго немаўляткам бяда пагражае. Кінуўса ён да дзяцей, віўса каля іх рук, імкнучыса адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: “ Не крыўдуйце маіх дзетак! Аддайце іх мне….” Але дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі гольку і прагналі з падворка.

І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу. Паўзе,  паўзе і плача над сваім няшчасцем. Ажно бачыць6 выпаўзае са струхнелага пня яго знаёмая – злая ядавітая змяя.

“Чаго сумуеш?” – пытаецца яна ў вужа.  А той і кажа: “Так і так” – пра няшчасце сваіх дзетак. Змяя зларадасна ўсміхнуласа ды кажа:   “Не плач, я табе зараз дапамагу”.

Не паспеў і азірнуцца вуж, як змяя – шусь на падворак ды ў сялянскую каморку. У каморцы якраз стаялі гладышы з малаком. Падпаўзла яна да аднаго гладыша, узняласа над ім, разявіла пашчу і ўпусціла ў яго кроплю атрутнага яду. Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла. Анямелы ад жаху вуж не толькі ня змог з сябе слова, але проста аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: “Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак!” – ды шмыгнула з падворка зноў у пушчу.” 

Такім чынам у каляндарна-абрадавым фальклоры адлюстраваны  такія заняткі жыхароў нашай мясцовасці, як земляробства, жывёлагадоўля, пчалярства.

 

Заключэнне

 

Мы працуем над дадзеным праектам з пачатковай школы. У 1-4 класах: вывучалі каляндарна-абрадавыя святы. У 5-9 класах ставілі спектаклі па матывах каляндарна-абрадавых святаў. У 5-м класе мы наведалі музей  народнай архітэктуры ў Строчыцах. У 6-м класе – Цэнтр дзіцячай  творчасціі Цэнтр народных ремёсел Старадорожского раёна /там  працуе Волкава Марыя Аляксандраўна – народны Майстар па ткацтву/. У 7-м класе – школьны музей ільну у  ДУА “Паўстынская СОШ”. У 5-10 класе мы наведвалі усе выставы майстроў ў філіяле этнаграфіі Слуцкага краязнаўчага музея. З 5-га класа збіраем калекцыю этнаграфічных прадметаў нашай мясцовасці.

         Нам здаецца, што прадпрымальніку, які захоча абстляваць сваю аграсядзібу ў народнай традыцыі нашай мясцовасці, ёсць магчымасць пазнаёміцца з варыянтамі для выбару. Асабліва падрабязна мы даём тыпы жылля  і віды сядзібных забудоў. Складана аформіць інтэр’ер хаты,  таму што ён залежаў ад дабрабыту гаспадароў,  іх сацыяльнага становішча і пэўнага часу гісторыі. Рэцэпты мясцовай кухні захаваліся, яле яны падобныя на больш сучасныя.Майстры з задавальненнем правядуць майстар-класы, прадэманструюць і прададуць свае вырабы. Магчыма паказаць гасцям нашы фальклорныя святы, расказаць казкі, загадаць загадкі. Але наперадзі яшчэ чакае работы па вывучэнню этнаграфіі нашага сельскага савета. Праект не заканчваецца. Патрабуе больш падрабязнага вывучэння мясцовая кухня,  народныя промыслы і рамёствы, зусім не вывучалася гасціннасць.  Патрабуе асобнай увагі знаёмства з транспартнымі сродкамі.

          Практычнае ўжыванне вынікаў даследавання:

1) Правядзенне ўрокаў гісторыі  Беларусі з элементамі краязнаўства;

2) Стварэнне турыстычнага маршрута “Драўляная архітектуравёскі”;

3) Выданне інфармацыйна-справачнага буклета “Драўляная архітектуравёскі”;

4) Стварэнне майстэрань па народнай творчасці ў аграгарадке.

         Вынікі працы:

1)Сабраны  і сістэматызаваны этнаграфічны матэрыял.

2)Дадзеная праца можа дапамагчы адкрыць аграсядзібы з улікам мясцовых традыцый,звярнуць яшчэ большую ўвагу нашых суайчыннікаў на сваю гістарычную спадчыну.

  

Спіс літаратуры:

 

  1. Касько У.К. Святло далёкай зоркі. - Мінск  “Універсітэцкае” 1997
  2. Беларуская савецкая энцыклапедыя. Том 11. - Мінск. 1974.
  3. Беларуская Энцыклапедыя. Архітэктура Беларусі.- Мінск. “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” . 1993
  4. Беларуская Энцыклапедыя. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 6. Кніга 2.- Мінск. “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” . 2001.
  5. Беларуская Энцыклапедыя.  У 18 тамах. Том 16. - Мінск. “Беларуская энцыклапедыя .” 2003
  6. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца 18ст. Пад рэдакцыяй М.С.Сташкевіча. Мінск. “Народная асвета”. 2002
  7. Майстры народных промыслаў Случчыны.// Отпечатана в УП “Слуцкая  укрупнённая типография». г.Слуцк, ул Богдановича, 7.
  8. Памяць. Слуцкі раён. Слуцк. У 2кнігах. Кніга 2-я.- Мінск БЕЛТА 2001
  9. Сербов И.А. Белорусы-сакуны: Краткий этнографический очерк. - Пг., 1915.
  10. Сержпутоўскі А.К. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета.//Серыя “Повязь вякоў” -  Мінск. “Універсітэцкае”. 2000.
  11. Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў - паляшукоў. -  Мінск. “Універсітэцкае”. 2000.
  12.  Сымон Борыс “Беларускі музей- скансэн на Пцічы – наш гонар і ганьба”. //Беларускі гістарычны часопіс. 2001 год - №5.
  13.  Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Таварыства беларускай школы. “На новае лета…” (Метадычныя распрацоўкі настаўнікаў этнашколы ў Сеніцы). Мінск, 2003
  14. Цітоў В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура: Вучэбна-метадычны дапаможнік. - Мінск “Беларусь” 1997
  15. Шпилевский П.М. Путешествие по Полесью и Белорускому краю. Минск. “Полымя”.1992.
  16. Электронныя рэсурсы:

 http://www.bing.com/search/

 http://ru.wikipedia.org/wiki/

 http://en.wikipedia.org/wiki/Main_Page

  

Дадаткі

 

Дадатак 1

Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах

14 мая 2005 г. Вуліца сектара “Центральная Беларусь”

 

 Хата + сенцы + хата. (Будынак народнай школы пачатку  XXст. З вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Сектар “Центральная Беларусь”)

  

Дадатак 2

Прадметы побыту ў каморы

  

Дадатак 3

Тыпы  сядзібнай  забудовы

 

Аднарадны (пагонны) двор. Вёска Ісерна Слуцкого раёна. Хата - пагонны двор, звязаны з рэформай 1557 года. Крыша з чароту. Гаспадаром  хаты быў ганчар.

  

  

Пагонны двор

Хата в. Дзесяціны, якая пабудавана ў 1905 г.

Тып жылля(справа налева): хата+хата+сенцы+клець( раней быў хлеў)

  

Від з вуліцы

 

         Двор

 

Фасад

  

Дзверы, ганак

          

Двор: калодзеж і вулей

 

Пуня

 

Стопка

  

Пограб

  

Дадатак 4

Інтэр’ер  традыцыйнага  жылля

  

(Будынак народнай школы пачатку  XXст. З вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Сектар “Центральная Беларусь”).Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.14.05.2005 г.

  

 Хата заможнага шляхціча. Музей старажытных промыслаў і тэхналогій ў Дудутках.

 Дадатак 5

 Мясцовая кухня: стравы, напоі

             Сыр. 6 литров кислого молока.Свежее молоко поставить на пару дней в тёплое место. После  того, как молоко скисло, процедить его в клинок и положить под гнёт.Через пару дней сыр можно подавать к чаю.

            Вареный сыр. 6 литров молока, 50 г. уксуса, щепотка соли.

 Молоко вскипятить, при кипении помешивать. Добавить уксус, соль. После того, как молоко откипело, процедить в клинок и положить под гнёт. Через 2-3 дня сыр можно подавать к чаю.           

Пирожки. 3 ст. муки, 200 г. Творога, 2 – 3 яйца, 1 ст. сметаны, 1 ч. л., соды, соль, растительное масло.Творог растереть со сметаной, добавить яйца, соду. Соль и всё это перемешать. Всыпать муку, замесить тесто. Сделать пирожки с любой начинкой. Обжарить на масле с двух сторон.

Квашеная капуста. Яблоки, 200 г. ржаной муки, 2 ст. л. соли, 10 л. воды, листья вишни, смородины. Муку залить кипятком, всыпать соль, перемешать, охладить, процедить. Дно другой посуды выстелить листьями смородины и вишни, уложить несколько рядов яблок. Повторяя слои листьев и яблок, заполнить дно, залить смесью, чтобы было выше яблок на 3 – 4 см. Через 40 дней яблоки готовы.

Квашеная капуста. На 3- литровую банку:3 кг капусты, морковь, 50 г. соли. Зелень. Капусту нашинковать, морковь натереть на тёрке.Зелень измельчить, всё соединить, посолить, перетереть до выделения сока. Плотно уложить в банку. Когда поверх капусты начнёт образовываться пеной, проткнуть капусту в нескольких местах до дна. Капуста готова, когда пена исчезнет, поднявшийся сок уйдёт, а верхний слой слегка подвянет. Готовую капусту хранить в холодильнике, закрыв банку крышкой.

Запісала Гук Кацярына 14.04.2010 г. ад Авілавай Валянціны Аляксеўны, 1966 года нараджэння, жыхаркі вёскі Заполле.

 Дадатак 6

Промыслы і рамёствы

 

Зінаіда Рыгораўна Красуцкая, жыхарка вёскі Заполле

  

 Старадарожская майстрыха ткацтва  Марыя Волкава дае майстар – клас для нас 30.10.2003 г.

 

Дадатак 7

Фальклор

 

 Вёска  Садовічы Мінскай вобласці. Хата  калядоўшчыка.

Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. 14 мая 2005 г.

 “Расказалі пра мяне маладзіцу”

Расказалі пра мяне маладзіцу

Расказалі пра мяне небыліцу.

Што я молада была, неразумнаю расла,

І не умела я не прасці, не ткаці.

Не было ў мяне чаго адзяваці,

Не было ў мяне чаго абуваці,

А я молада была,

Неразумнаю расла,

Да суседа не пайшла пазычаці.

А пайшла я лугам,лугам, лугавінаю,

Абкруцілася я ўся лапушынай

І паехала узяла, да суседняга сяла.

На бяседу да Іванкі-суседа.

Чарка кругам налілася медавою,

Як у скокі я пайшла маладая,

Лапушына ўся на мне,

Разляцелася як усе.

Паўцякалі госці ўсе дадому.

Толькі Іванка той адзін тут застаўся,

Абнімацца аж пачаў, цалавацца,

А я молада была неразумнаю расла,

Я не стала ад яго ратавацца.

І нікуды я не пайду з гэтай хаты,

Са мной Іванка мой адзін зухаваты,

8 дзетак наражу, а суседзям я скажу:

“Трэба восенню лічыць кураняты”.

Запісала Гук Кацярына 11.08.2010 г. ад Разаліі Сяргееўны Булгак (дзяв. Салавей) 22.03.1938 года нараджэння, жыхаркі вёскі Гарадзішча.

 

Каляды

 

Дзеючыя асобы:

Звяздар, завітальнік, каза, механоша, цыган, цыганка, лекар, дзяўчаты і хлопцы.

Гурт заходзіць у хату .

Завітальнік:  / выходзіць наперад/. Добры вечар у хату!  Добры вечар гаспадарам! Дазвольце маёй  кампаніі разам  з казлом павіншаваць вас са святам, развесяліць усю грамаду?!     

Прывітальная песня.

Шчодры вечар

Добрым людзям!

Ці дома, дома сам  гаспадар?

Сядзіць жа ён

Да й на куцячку,

Дзяржыць жа ён

Тры піражочкі, Тры сальца кусочкі.

Дай жа нам,  дзядзячка,

Хоць піражок

Хоць сала кусочак.

Шчэдрык Петрык, дай варэнік,

Нямнога кашкі, наверх каўбаскі!

Нуце, дарыце, нас не барыце!

Бацька сварыўся, каб не барыўся,

Маці казала. Каб кусок сала.

Добры вечар.

Механоша.Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Сардэчна вітаем і ўсіх паздраўляем з Раством Хрыстовым і зваротам сонейка да лета!

Цыган. Я – цыган багаты! У мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другім блыха на цапе!

Цыганка.Я – цыганка маладая. Я цыганка непрастая – умею варажыць! Пакажы, барын, ручку, палажы грошай кучку – усю правду скажу, усю ісціную!

 /Варожыць, збірае грошы, танцуе, да яе далучаецца цыган./

Цыган. Пацалуемся  з табой, белая мая, як галавешачка! /Цалуюцца/ Каму гадка, а нам з табою сладка!

Цыганка. Сенька, досыць табе мяне цалаваць, трэба лепей паскакаць!

Цыган. Музыкі, танец нам сыграйце!

Дзяўчына. Ой, Лявоніха, Лявоніха мая – да чаго ж ты давяла! Маць апошнюю кароўку на бацінкі прадала! 

/ Удзельнікі выконваюць танец “Лявоніха”/

Завітальнік і механоша:  /Разам/   Жадаем, пане-гаспдару- на поле капамі, на гумне- тарпамі, у таку – умолатам, у арудзе- спорам, у млыне – з прамолам, у дзяжы – з падыходам, у печы – з прыбыткам.

Увесь гурт:  З добрым ужыткам!

/“Го-го-го, каза, го-го-го, шэрая”- карагод – песня./

Вот мы к вам ідзём

І казу вядзём.

Ну-тка, козанька,

Расходзіся- тка

І всяму двору

Пакланіся-тка,

І гаспадару і гаспадыньцы,

Яшчэ краснай Марыньцы.

А наш гаспадар,

Ён казу жалаў,

Каляду даваў.

Каб наша козанька

Ды наелася,

Пад механошу

Павалілася.


/Каза таньчыць і раптам падае на падлогу. Усе яе абступаюць./

Механоша.  Каза шуткі прытварыла: абмахнулася, упала. Людзі добрыя, а ці ёсць тут сярод вас урач-лекар казу вылячыць?  Ці змяя яе ўкусіла, ці чэмер прыстаў? Лекара!

Усе.Лекара!

Лекар. Я  лекар! Галоўны аптэкар – кароў лячу, корпію ўстаўляю, людзей на той свет адпраўляю! / Аглядае казу/. І што ж каза – хворая жадае, каб яна ўстала?

Каза. Павесяліце мяне, можа і палепшае!

/ Удзельнікі выконваюць танец/

Каза. Няхай хто песню заспявае, то можа мне і палягчае!

/ Удзельнікі выконваюць прыпевкі/

Каза ўпала,

Здохла, прапала,

Гаспадар ідзе,

Каўбасу нясе,

Гаспадыня ідзе,

Каўбасу нясе.

А на рожанькі-

Два пірожанькі,

А на хвасточак-

Сала кусочак.

Каза. А пакажыце яшчэ, як у вас пад Слуцкам скацыць на вячарынках!

/ Удзельнікі выконваюць пародзію на сучасны  танец/

Цыган.  Ой, што ж з табой, наша казюленька? Каза ўпала, здохла, ператанцавала! Нясі, гаспадар, сала, каб наша козачка ўстала!.

 Лекар. Гаспадар! Бліны на стол стаў, каб наш казёл устаў!

/Усе удзельнікі выпрошваюць каляду, кажучы па чарзе:/

Давай, баба, каўбасу, а то хату растрасу!

Пахадзі каля печкі, пашукай нам перапечкі!

Залезь, дзядзька, на драбінку ды адрэж нам салснінкі!

Хадзі, цётка. Каля кваскі, пашукай жа нам каўбаскі!

Дай нам сала, не скупіся – каб ячмень твой урадзіўся!

 /Атрымаўшы каляду/

Святкуем Калядкі – лавіце зярняткі! Лавіце рукой, каб добры быў настрой!

Каб моцна грэла сонца- кіну ў аконца!

Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі!

Нікога не хвалюйце – усім цяпло даруйце!

/Разам/ Здаровы бывайце –нас не забывайце!

Гучыць музыка. З развітальнай песняй гурт адыходзіць.

Сею, сею, засеваю,

З Новым годам паздраўляю,

З Новым годам, з новым шчасцем!

Штоб вясёленька жылі

Да й па чарачцы пілі.

Ходзіць Ілля на Васіля,

Носіць пугу жыцяную,

Дзе замахне, жыта расце,

Дзе не махае, там не бывае,

А ў поле ядром, а ў доме дабром.

Масленіца

Дзеючыя асобы:Зазывальнік, скамарохі, карабейнікі, маладая  пара, хлопцы і дзяўчаты.Памяшканне ўпрыгожана посцілкамі,   вышыванкамі,  малюнкамі,   вырабамі з гліны  і саломы, лялькамі, кветкамі. Карабейнікі прапануюць свой тавар (вырабы з гліны, саломы, вышыўку:

1карабейнік. Цацкі,ласункі,прысмакі! Не стойце там, каля дзвярэй- да нас праходзьце весялей!

2карабейнік.Праходзьце хутчэй - пазнаёмлю з цацкай: з саламянай, вышыванай і з глінянай-вось такой!

3карабейнік.Вось глядзіце: цацкі гліняныя, на бабульчыных казачках знаныя. 3 гліны зробленыя у  агні загартаваныя!

4карабейнік.А вось цацкі саламяныя, як агеньчыкі - сонцам льюцца з іх на насзалатыя праменьчыкі!

5карабейнік.Мудрыя словы хутчэй успамінайце! Прыгожую выцінанку, не скупіцеся, купляйце!
1карабейнік.Марожанае. пірожнае, пернікі, цукеркі! Ласуйцеся, а ў рэшата адкладвайце паперкі!

З'яўляюцца Зазывальнікі-скамарохі:

1зазывальнік-скамарох.Прыйшла да нас Масленіца, Масленка, сырніца!

2- гі. Будзем запусты святкаваці, Масленку вітаці!

3- ці.Усім людзям паглядзеннечка, усім людзям пагуляннечка!

4- ты. Вашыя вочы да дзіваў ахвочы!

1- шы. Масленіца палізуха - сыр, масла палізала!         

2- гі. Будзе масленка - будзе ля пупа красненька!

3- ці. Масленка з блінамі. а пост з грыбамі!Уваходзяць удзельнікі свята, дзяўчаты ў хустках з доўгімі кутасамі "каб рос лён". Яны нясуць Масленіцу, упрыгожаныя стужкамі шасты, гармонікі. Усе спяваюць песню "А на гарэ..."

А на гарэ,на гарэ дьш на камяніцы,

Масленіца, масленіна!

Як убачыў дзяцюк дзеўку, скінуў рукавіцы,

Масленіца, масленіца!

А на гарэ, на гарэ дый на камушочку,

Масленіца, масленіца!

 Як убачыў дзяцюк дзеўку,скінуў і сарочку, Масленіца, масленіца!

Пачынаецца  расповяд пра масленіцу, яго вядуць па чарзе ўсе ўдзельнікі.

Масленіца - старажытнае свята, якое ўзнікла ў нашых продкаў задоўга да прыняцця хрысціянства. даўнія  дахрысціянскія  часы  масленіцу  святкавалі  амаль  на  працягу месяца  ў  час  веснавога  cонцастаяння.

Пасля прыняцця хрысціянства гэта свята захавалася, але хрысціянскага пераасэнсавання не атрымала.Фалькларысты і этнографы лічаць, што святкаванне масленіцы звязана з ушанаваннем ахоўніка жывёлы - бога Велеса. 3 прыняццем хрысціянства адным з цэнтральных момантаў масленіцы стаў чацвер- пачатак свята. У гэты дзень ўшаноўваўся святы Уласій. Уласію ў 312 годзе язычнікі адсеклі галаву за
веру ў Хрыста. У многіх мясцінах Беларусі і ў наш час масленічны чацвер завуць "Святы Улас" або "Валос".У гэты дзень жанчыны з самага ранку завіхаліся каля печы, рыхтавалі багатую страву са свініны , ялавічыны, пяклі бліны: аржаныя, аўсяныя ці ячныя. Першы блін, яшчэ гарачы, клалі на дахавае акенца для продкаў.Дагэтуль захаваўся звычай наведваць родзічаў на масленічным тыдні. У пятніцу зяці хадзілі на бліны да цешчы, а ў суботу сваякоў прымалі нявесткі. Абавязковымі гасцямі ўсіх святочных застолляў былі: бабка-павітуха і хросныя бацька і маці.

Масленічныя звычаі звязаныя са старажытнымі звычаямі провадаў зімы і сустрэчы вясны.Традыцыя святкаваць масленіцу прасціраецца ад Іспаніі да Сібіры. У краінах Заходняй Еўропы свята выліваецца ў агульны карнавал, у якім пануе весялосць, роўнасць і адзінства. Карнавальны характар мае святкаванне масленіцы і ў асобных раёнах Расіі.

У нас на Беларусі масленіца не такая разгульная, але таксама вясёлая і гуллівая. Сімволіка масленіцы нагадвае сонейка, яна круглай формы. Круглыя масленічныя бліны, круглае кола, якое часта падчас свята вазілі на санях, а потым ставілі на шчасце ў цэнтр вогнішча. Дбайныя гаспадары на масленіцу абнаўлялі сані: новыя сані зацягвалі на горку, на іх садзіліся чалавек 20-25 і стрымглаў ляцелі з гары. Толькі такія сані і будуць потым лёгкія на хаду.

-  У многіх мясцовасцях на масленіцу вешалі арэлі - прывязвалі доўгую вяроўку да моцнай галіны дрэва і разгойдваліся як мага вышэй. На Уласа, у чацвер, гушкаліся таксама на варотах у гумне.

-  На Ўласа аб'язджалі маладых коней, быкоў і валоў. Гэта традыцыя засталася ў дзіцячых гульнях і забаўлянках.

-  Вечарам на масленіцу дзеўкі і бабы адпраўляліся да маладых, якія справілі вяселле ў апошні мясаед. Маладых вызывалі з хаты асаблівымі песнямі, бралі ў кола, з песняй вадзілі карагод.

-  Калі гурт жанчын сустракаў на вуліцы маладога нежанатага хлопца, да яго нагі прывязвалі кароткі, але тоўсты абрубак дрэва - як бы пакаранне за тое, што не ажаніўся ў мінулы мясаед. Каб не насіць гэты цяжар, хлопец павінен адкупіцца - даць жанчынам грошай на пернікі.

-  А гурт хлопцаў абыходзіў усе хаты на сяле, дзе была дарослая дзяўчына. Хлопцы цягнулі калодку па вуліцы, патрабуючы за яе выкуп. Іншы раз загароджвалі калодкай выхад з хаты, а гаспадары павінні былі адкупіцца. Не прыпыніцца з калодкаю перад хатай, дзе жыла дзяўчына, лічылася для яе вялікай крыўдай.

-  Развітальная, прабачальная бяседа адбывалася ў нядзелю. Пасля вячэры гаспадар садзіуся ў кут .Да яго падыходзілі па чарзе ўсе родныя і, кланяючыся, гаварылі: "Прабач, бацька родны, можа калі чым саграшыў перад табою, справаю ці языком".

-  Пасля таго, як прабачэння папрасілі ўсе сямейнікі, гаспадар сыходзіў са свайго месца і, у сваю чаргу, прасіў даравання за свае грахі і памылкі.

Пачынаюцца святочныя дзеянні

1зазывальнік.Душа наша, масленіца - перапёлчыны твае костачкі, папяровае тваё цела, цукровыя вусны, салодкая мова, краса красная, каса русая, трыдцаці братоў сястра, сарака бабуляў унучка, трох матуляў дачка, ясачка, ты ж мая птушачка - мы цябе зазываем!

Усе.Мас-лені-ца! Ма-сле- ні-ца-а-а! Масленіца! ( на розныя лады)

Прыязджае Масленіца "на кані".

2 зазывальнік(з паклонам). Масленка, масленка, бывай, зіма красненька! Пачастуй бліном, напаі малаком! Як белы сняжочак - дай сыру кусочак! Песня "А ў нас сёння масленіца", выконваюць удзельнікі

3зазывальнік.Добры вечар, людзі дабрадзеі! Ехалі мы да вас хто на вазе...

4зазывальнік.Хто на казе...

1 зазывальнік. А хто на кожнай назе па чарзе!

1

зазывальнік.Прывезлі ж мы вам смеху мяшочак...

 

 

 

3

зазывальнік.Чароўны гаршчочак, на рыбу кручочак!

4

зазывальнік. А мы масленку даждалі, гару сырам набівалі...

1

зазывальнік. Зверху маслам палівалі!

2

зазывальнік. Хто з гары пракоціцца, той яшчэ вароціцца!

3

зазывальнік.Масленка катліва - пакатацца міла!

4

зазывальнік.Не зважайце на мундзіры - уступайце ў турніры!

1

зазывальнік.Зараз будзем строіць смешкі - запрашаем на пацешкі!

2

зазывальнік.Пасмяяліся ўсе запрошаны - пачынаем скамарошыны !

3

зазывальнік.Хто ўмее весяліцца - той гора не баіцца!

4

зазывальнік.Вас чакаюць гульні, жарты...

1

зазывальнік.Быць пахмурным тут не варта!

На вуліцу выходзяць маладыя, іх закідваюць "снежкамі" з ваты або паперы, бяруць у кола і з песняй водзяць карагод, а маладыя "цалуюцца". Песня "Ой, масленка..." выконваюць удзельнікі.Гульні: перацягванне каната, гушканне на арэлях.

3зазывальнік.Танцы й карагоды не выходзяць з моды! Хай гучаць песні ў нас на прадвесні!Гэй, народ, станавіся ў карагод!

Выконваецца танец-карагод "Крывы танок",

3зазывальнік.Наша масленка гадавая, яна госця дарагая!

4зазывальнік.Яна пешая к нам не ходзіць - усё на коніках раз'язджае.
1 зазывальнік. Каб конікі былі вараныя, каб слугі былі маладыя!

Ловяць і "аб'язджаюць"наравістага жарэбчыка. Выконваецца песня "Запрагу я шэрага сабаку "

Запрагу я шэрага сабаку

 Ды й паеду у горад па табаку.

 Масленая, шчаслівая Расцягніся да Вялікадня!

Я думала масленкі сем нядзель,

Ажно тае масленкі - алзін дзень.

Масленая, шчаслівая.

 Расцягніся да Вялікадня!

Гучыць у выкананні ўдзельнікаў вяснянкі і добрыя пажаданні:

Тым, хто радзіўся. каб весяліўся!

Хто пасварыўся. каб памірыўся!

Хто спрацаваўся. каб мацаваўся!

Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі не бачылі мукі!

Каб ніколі рукавок не быў за ручнічок!

Каб вяліся свінні ды авечкі, а мы ўсе жылі як чалавечкі!!!

Ад 'езд Масленіцы:

1 завітальнік. Паліць не будзем, тапіць не будзем: у свае харомы адпраўляем, а самі масленіцу на зечарыне дагуляем!

Аркестр іграе розныя танцы, усе таньчаць.

1  завітальнік.  Не  спяшайцеся  адыходзіць  -  запрашаем  за цешчын  стол,  масленічнай  ежы пакаштаваць!

Далей свята перайшло на вуліцу .

Са словамі :“ Гары ясна каб не пагасла !Гары ярчэй ! – лета будзе жарчэй ! “- Удзельнікі праграмы спальвюць пудзіла - У гэты час дзеці кідаюць у вагнішча бліны і прыгаворваюць :” Гары , бліны, гары , Масленіца ! “

Свята заканчываецца катаннем на конях .

  

Дажынкі

 

   Зала прыбрана нашквалт вясковай хаты – развешаны ручнікі, дываны, стол  засланы абрусам. на ім стаяць розныя стравы : бліны , аладкі, пернікі і

інш.

Вядучыя :  Бабуля, Міхась, Таццянка.

Таццянка : Міхась, паглядзі, колькі гасцей да нас прыйшло. Кліч хутчэй  бабулю.

Міхась : Бабуля, Бабуля ! Ідзі хутчэй, госці ўжо збіраюцца.

Бабуля : Ой, колькі гасцей!

1-ы вучань: Добры вечар ў хату,//Нашы ягамосці.//Прыбылі да вас

Сёння мы ў госці.

2-і вучань:Шчыра вам жадаем//Шчасця і здароўя,//

Каб было часцей ў вас//Поўнае застолле.

Песня “Добры вечар пад аконца”.

Добры вечар//пад аконачка,//да ці тут жыве паненачка?//Проша сесці//З намі ўмесцы.

Села б я з вамі.//Да баюся ойца//Самі перапросім,//А мамачку//Пераклічам.

А цябе,паненачка,//Павялічам.//Выйдзі, паненачка,//З намі развітайся,//Ой, вынесь нам//Пару яек.//Пару яек//Сорам даці,//Ой, пяць дзесяткаў//

Проша пашукаці.

 Бабуля : Дзякую, дарагія госці , сядайце , калі ласка.

Міхась : Рады мы ўбачыць // Вас у роднай хаце.

Таццянка : Нашымі прысмакамі вас пачаставаці.

Міхась і Таццянка падносяць гасцям хлеб – соль:

Мы звычай зямлі сваёй зберагаем, //Усіх гасцей хлебам-соллю вітаем.

Міхась: Бабуля, ты абяцала расказаць аб каляндарна абрадавых святах, якія былі даўней.

Бабуля : А чаму такія святы называліся абрадавымі?

Міхась: Таму, што людзі пераапраналіся.

Бабуля: А цяпер давайце ўспомнім, якія абрадавыя святы бываюць.

 Дзеці: Каляды, соракі, купалле, зажынкі , дажынкі...

 Бабуля:  Малайцы, дзеткі! На ўсіх святах , але асабліва на  дажынках танцавалі польку. Сноп сжатага жыта ставіўся на покуце  /паказвае  /. У хаце пачыналісь танцы. /танец “Полька”/

 Бабуля: Заканчваючы жытняе жніво ,  адна частка жней, зрэзаўшы жменю жытніх сцяблін з каласамі, пачынала звіваць з іх вянок. У той час астатнія садзіліся на зямлю і спявалі.

Песня “Сонейка, закаціся скоранька”.

Сонейка, закаціся скоранька,

Да покі ж ты закацішся.

Мне дадому захочацца.

У мяне ж у доме свая маці,

Пусціць мяне пагуляці.

Да гуляй, гуляй, маё дзіця,

Пака гуляецца,

Час-час і начка маецца.


Бабуля: Першая з пявунняў прысаджвалася на кукішкі перад знарок пакінутым на  полі кустом аржаных сцяблін з каласкамі і , спяваючы з астатнімі, палола , вырывала  траву ў недажатым кусце жыта. Гэта работа працягвалася і канчалася адначасова з  падрыхтоўкаю вянка.  Калі было ўсё гатова, дзяўчына вырывала адну сцябліну і ёй  звязвала ў пучок увесь куст ля самых калоссяў, што і звалася “барадой”. У сярэдзіне  ж  ачышчанага  ад травы куста клалі акраец аржанога хлеба с соллю. Усё гэта дзеянне  называлася  “завіваннем барады”.     Закончыўшы сваю работу, усе ўставалі, і жняя- завадатар, што “завівала бараду”, брала вянок і  клала сабе на галаву. Потым з  песнямі ўсе адпраўляліся да гаспадара.

Песня “Пайду каля луга”

Пайду каля луга, пашукаю друга.

Каля луга нікоганька,

Толькі адзін салавейка,

Да і той  сядзіць на каліне,

Мой міленькі на Украіне.

Да зляці, зляці , салавейка,

Да з каліначкі далоў.

Ды прыедзь , мой міленькі,

З Украіначкі дамоў.

Не злетае салавейка

З каліначкі далоў,

Да не едзе мой міленькі

З Украіначкі дамоў.

Не злетае салавейка-

Да высокая каліначка,

Не едзе мой міленькі-

Далёкая Украіначка.

   Калі на шляху жнейкам трапляўся добра знаёмы чалавек, то зачынальніца здымала з  галавы вянок і надзявала яму. У той жа час усе жнеі вакол “палонніка” працягвалі  спяваць да таго часу, пакуль ён не даваў выкуп- грошы ці якую- небудзь рэч.

   Жнеек дома сустракаў гаспадар. Дзяўчына здымала вянок і надзявала яго на

 гаспадарову галаву.Той запрашаў жней у хату, дзе яшчэ ў сенях іх  вітала спадыня,  трымаючы ў руках гарэлку, хлеб, соль, сыр. Калі гатова была вячэра, то адразу   садзіліся за стол. І не толькі жнеі, але  ўсе , хто прасіўся.

Песня “Жана мужа пакарала

Жана мужа пакарала,

На папары навязала.

Ой,еш,мужу , папарніцу,

Папарная трава сытная,

Крынічная вада пітная.

    На дажынкі пяклі бліны  і да іх падавалі масла, мёд. Акрамя таго, варылі вельмі  густую кашу, каб і пасевы на лета былі такія ж густыя. Таксама смажылі або варылі  парася, пяклі яечню і шчодра частавалі гарэлкаю.

Песня “Пара, людзі, дамоў”

Пара, людзі, дамоў,

Апала раса далоў.

На дзевачках вянкі ўвянуць /2 разы/

А ў малодак дзеткі плачуць.

Вянкі ўянуць руцьвяненькія / 2 разы/

Дзеткі плачуць маленькія.


 Бабуля: Заканчваліся палявыя работы ,пачыналіся вяселлі. Сярод восеньскіх свят  вылучалі Пакроў, змітраўскія Дзяды, Асяніны. На вяселлях гучалі песні. Выконваюцца прыпеўкі.  Дзяўчаты спяваюць па чарзе:

Мне не трэба пуд гароху,

Толькі 2 гарошынкі.

Мне не трэба многа хлопцаў,

Мне адзін харошанькі.

 

Тарас з Піцеру прыехаў,

Гармонь новую прывёз.

Гармонь новая раве,

Бацька хлеба не дае.

 

Я па беражку іду,

Бераг асыпаецца.

Я беззубага люблю,

Бяззубы не кусаецца.

 

Хораша табе, каліна,

На табе шырокі ліст.

Хораша табе, сяброўка,

Цябе любіць гарманіст.

 

Не хадзіце, дзеўкі, ў лазню,

Не хадзеце парыцца,

Ад гарачае прыпаркі

Пудра ўся адваліцца.

 

Мне не трэба пуд мукі,

Мне не трэба сіта,

Мяне мілы пацалуе,

Цэлы тудзень сыта.

 

Ой, дзеўкі, бяда.

Куды мне дзявацца?

Па калена барада,

Лезе цалавацца.

 

Вецер вые, павявае,

Шыбачкі хістаюцца.

Прыйдзе мілы, пацалуе,

Губачкі зліпаюцца.

 

Па балоце бусел ходзіць-

Чырвоная дзюбка.

Прыйдзе мілы, пацалуе,

Скажа “мая любка”.

 

Не глядзіце на мяне

Што я худавата.

Мама сала не дае,

Я не вінавата.

 

А каб польку танцаваць,

Трэба ножкі падымаць,

А мілы ходзіць па кругу ,

Ну як карова на лугу.


 

Праводзіцца гульня “Збор ураджаю”.

 Таццянка :Ой , загуляліся мы нешта. Даўно дамоў пара.

 Бабуля: Дзякую , госці дарагія, што завіталі да нас.

 

 

Багач

 

 Зала прыбрана нашквалт вясковай хаты – развешаны ручнікі, дываны, стол  засланы абрусам. на ім – хлеб і соль, ў куце хаты- Багач /сноп/.

Дзеючыя асобы:Дзяўчаты - жнеі, гаспадар, гаспадыня, хлопцы

Над мелодзію песні "Наша перапёлка " на пляцоўку выходзяцъ дзяўчаты i кажуць па чарзе:Гаварыла поле шырокае, жыта ядраное:

Жнейкі, жнейкі мае маладыя, сярпы залатыя,

Прыходзьце да мяне заўтра рана,

Каб я недажатым не стаяла.

Не хачу я ў полі стаяці,

Апошнімі каласамі махаці,

А толькі хачу ў полі - cтaгaмi,

А у гумне – капамі.

Песня "Наша перапёлачка"                                                                         

Дзяучаты бяруць сярпы i пераўвасабляюцца у жнеек. Пасля працы жнейкі сядаюць адпачыць i адна аднойрасказваюць розныя гісторыі.

1-шая дзяўчына. У полі жыта палавее, радуецца, што новы хлеб гатуецца. Багатага душа млее, што ў засеку жыта тлее.  А ў беднага -  што з багатым зраўнуецда.

2-гая дзяўчына. Маладзіца маладая у шчырым бару жыта жала, мала дзщя калыхала: прыйшло к ёй тры ваўкі, да тры шэрыя. Адзін кажыць: "Называю". Другі кажьщь: "Пазабаўлю”. Трэці кажыць: "Пацалую". Цалавалі, цалаваліi мала дзіця разарвалі.  Стала яна тужыць, плакаць,белы pyкi ламаючы, дробныя слёзы раняючы.

3-цяя дзяўчына. Ой, я у бары жыта жала,а у мяне дома бяда стала: ўлезла свякроўка на тынглядзець, ці скора нявестка жнець. Павееў ветрык каля тыну, скінуў свякрўку у крапіву. Завалілася свякроўка з тыну, прама галавой у крапіву. Сабе шыі не зламала, мне крапіўку патаптала. Не жаль жа мне свякровачкі, ды жаль жа мне крапівачкі:крапівачка - ясачка мая,свякровачка - журба мая.

4-ая дзяўчына. Пайшлі, дзяўчаты, працаваць. Закончыш жніво ўпору, будзе што вазіць ў камору.

5-ая дзяўчына. Пайшлі. Ад прыбытку галава не баліць.

Дзяўчаты зноў бяруцца за працу i спяваюць песню "Расло жыта, расло у полі”. Пасля адна за адной звяртаюцца да невядомых ciл прыроды .

1-шая дзяўчына. Нясі, божа, аблачынку! На тры дні адпачынку: адзін дзень - малоць,талоч,а другі дзснь-вадунасіць, атрэці дзень-дзяжу мясіць!                                   

2-гая дзяўчына. Перажані, Божа, хмаркі, на чужую староначку, дзе пажалі, пакасілі, да снапочкі павазілі.У нас не жата, не пажана, да ў гуменца не звожана.

3-цяя дзяўчына. Жну я, пажынаю, на сонейка пазіраю: ці высока сонейка iці далёка ойчанька. Ой, высока сонейка! Ой, далека ойчанька!

4-ая дзяўчына. Ой, жыта жну, пажынаю, на дарожаньку пазіраю, да ці скора маці прыйдзе, да прыйдзе, мне абедаць прынясе? Нясе хлеба булачку i мядочку ў кубачку.

5-ая дзяучына. Я жыта жну, пажынаю, на дарожаньку пазіраю, да ці скора свякроўпрыйдзе, мне абедаць прынясе? Нясе хлеба скарыначку i вадзіцы у чарапочку.

Скончыўшы работу, жнейкі збіраюцца да гаспадара.

1-шая дзяўчына. Павейце, ветры, рана, рана, па чыстым полю. Нясіця весці нашаму пану, што яго жнейкі жыта пажалі, у копы паклалі.

2-гая дзяўчына. Да слава табе, Божа, што мы жыта пажалі, у снапочкі павязалі, у бабачкі паставілі.i

3-цяя дзяўчына. Ой, раўняйцеся, копы, у роўным полі стоячы, на гуменца гледзючы.

Сялянская хата. Ухаце гаспадар з гаспадыняй.

Гаспадыня. Гэй, Рыгор! Каб цябе качкі патапталі і дзе ж гэга ён падзеўся?

Гаспадар. Я тут, мая ясачка!

Гаспадыня. Дзе ж цябе носіць? Ты падрыхтаваўся?

Гаспадар. А што?

Гаспадыня. Як што? Жнейкіўжо вяртаюцца з работы. Чуеш, спяваюць?

Уваходзяць дзяўчаты з песняй "Расло жыта ". Кажуцъ па чарзе:Адчыняй, пан,  вароты, Ідуць жнейкі з работы. Адчыняй i другія - ідуць маладыя, сярпы залатыя! -Добры дзень, наша гаспадыня!

Гаспадыня:  -Добры дзень, жнейкі маладыя.                                                     

Жнейкі:-Добры дзень гаспадару маладому!

Гаспадар:-Добры дзень жыту яравому, зярну залатому. Жнейкі з наклонам перадаюцъ Багач гаспадару.

Гаспадар:Добрае жыта, багатае.

Жняя. Гаспадыня дамовая, ці вячэра гатовая? Мы жанчыны маладыя, у нас cepпікi залатыяМы густое жыта жаліicepпiкiпаламалі.

Гаспадыня частуе жнеек хлебам i соллю. Гучыць павольная музыка, гacnaдаp бярэ Багач, запальвае свечку i абыходзіцъ хату, увесь статак, ставщь Багач на покуці каля снопа.

Гаспадар. Да падзякуйма Богу да за яго выгоду, да за ціхае лета, да за буйнае жыта. Судзіў нам Бог пажынаць, судзі нам, Бог, i спажываць з панамі, каралямі, ды з простымі людзямі.

Гаспадыня. Добра вы папрацавалі. Дзякуй вялікі! А зараз паглядзім, як вы спяваеце. Песня «Чванавы пчолкі па полю ляталі”.

Дзяўчына. Хлопцы!

Хлопец. Га! Дзяўчаты!

Дзяўчаты. Чаго?

Хлопец. Дзявочыя прыпеўкі.

Выконваюца прыпеўкі. Дзяўчаты спяваюць па чарзе.

Гаспадыня. Вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі. Дай Бог вам долі, мае каласочкі, каб вы ўсё жыццё ў шчасці правялі!

Гучыць музыка. Усе развітваюцца.

 

Сценарыі распрацаваны настаўніцай гісторыі вышэйшай катэгорыі ДУА “Бокшыцкая САШ” Н.П.Бартошык і вучнямі 10 класа Гарбацэвіч Кацярынай, Гук Кацярынай, Лістапад Палінай,Сасункевічам Пятром.

 

 

[1] http://en.wikipedia.org/wiki/Main_Page

[2]Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў - паляшукоў. -  Мінск. “Універсітэцкае”. 2000. Стар.300.

[3] Там жа. Стар. 112.  

 

[4]Памяць. Слуцкі раён. Слуцк. У 2кнігах. Кніга 2-я.- Мінск БЕЛТА 200, стар. 523

[5] Там жа, стар.523

[6] Там жа, стран.528

[7]Там жа , стар. 526

[8] Там жа, стар.529

[9] Там жа, стар.530