Технологии Web 2.0

Тэхналогіі Web 2.0 у дапамогу настаўнікам

Як арганізаваць праверку дамашніх заданняў з дапамогай інфармацыйных тэхналогій? Як размаўляць з вучнямі, а часам з іх бацькамі, выкарыстоўваючы інтэрнэт-платформы? Ці можна ўбачыць карціны сусветна вядомых мастакоў, не наведваючы музеі? Усяму гэтаму я навучылася на інтэрнэт-курсе “Базавыя сэрвісы Google для адукацыі”, разлічаныя на настаўнікаў. Я паспела запісацца, зарэгістраваўшыся на сайце https://g.co/basicsforteaching. Я атрымала асабістую старонку і пачала вучыцца. Заняткі адбываліся ў вельмі сціслыя тэрміны і скончыліся 19 снежня. Інтэрнэт-курс складаўся з 3-модуляў. Змагла навучыцца шукаць анлайн-рэсурсы і выкарыстоўваць іх падчас навучання. У канцы курса я зрабіла выніковы праект і атрымала сертыфікт аб праходжанні інтэрнэт-курса.

Як адзначыла кіраўнік адукацыйных праграм Google  у Еўропе і Расіі Гульнара Ластавецкая, міжнародная праграма “Адукацыйныя суполкі Google” аб’ядноўвае настаўнікаў, якія адданыя сваёй справе і імкнуцца зрабіць навучанне больш эфектыўным з дапамогай новых інфармацыйных тэхналогій.

Настаўнік гісторыі Бартошык Наталля Пятроўна