Приглашаем к участию в республиканском гражданско-патриотическом проекте "Собери Беларусь в своём сердце"

12.07.2024

Запрашаем да ўдзелу!


З ліпеня па лістапад 2024 года ва ўстановах адукацыі праводзіцца рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Арганізатары:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

У рамках праекта запланавана правядзенне рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго».

Да ўдзелу ў конкурсе-турніры запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.

У рамках конкурсу-турніру навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці сваёй малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны». Па выніках даследавання ўдзельнікамі конкурсу-турніру ствараецца брашура «Дзівосы краю майго».

Падрабязнасці і ўмовы правядзення рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта на сайце rcek.by