Выстава кніг "Сэрцам роднага слова краніся" у рамках тыдня роднай мовы

23.09.2022

На працягу тыдня роднай мовы з 19.09.2022 года па 23.09.2022 год у бібліятэцы нашай школы працавала выстава кніг "Сэрцам роднага слова краніся". Перад навучэнцамі з прывітальным словам выступіла бібліятэкар нашай школы, Бранавіцкая А.М., якая адзначыла, што кніга - гэта ключ да ведаў, які перадаецца  стагоддзямі. Яны пашыраюць кругагляд, узбагачваюць слоўнікавы запас, развіваюць мастацкі густ. Навучэнцы мелі магчымасць падрабязна пазнаёміцца з выданнямі па беларускай мове і літаратуры, патрымаць у руках кнігі.