Мастер-класс от учителя и учеников

16.12.2021

16 снежня для вучняў 2-3 класаў настаўніца Купчэня Н.Г. разам са сваімі чацверакласнікамі правяла майстар-клас па такому віду беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як выцінанка. Ад настаўніцы дзеці пачулі звесткі пра гісторыю ўзнікнення гэтага віду мастацтва, пра вырабы-выцінанкі, якія ў мінулым упрыгожвалі жытло людзей. А вучні 4 класа расказалі пра іншыя назвы гэтых вырабаў ( “выразанка”, “вытынанкі”, “выстрыганкі”), пра разнавіднасці выцінанак, іх старажытных назвах і прыкладах карыстання ў побыце. А яшчэ пра выцінанку расказалі беларускія прыказкі, якія дзеці з задавальненнем складалі і тлумачылі. А выразалі дзеці з паперы птушак – Снежных птушак. Вучні 4 класа прытрымліваліся правіла-задання: “Навучыўся сам – навучы іншага”. І з вялікім задавальненнем выступалі ў ролі настаўнікаў і ў группе малодшых школьнікаў (2-3 вучня) вучылі тых выразаць дзівосных, карункавых, узорных Снежных птушак!