Выставка работ учащихся

13.12.2021

13 снежня адбылася выстава па такому віду беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як выцінанка. Выстава называлася "Святочная выцінанка" і дэманстравала сюжэтныя кампазіцыі на тэмы "Новы год", "Нараджэнне хрыстова", "Каляды". На выставе дэманстравалася і некалькі работ мінулых гадоў, а большасць - свежых, выкананых у гэтым годзе вучнямі 7-9 класаў. Усе гэтыя работы заваявалі дыпломы розных ступеней (амаль усе дыпломы 1 ступені) у раённым конкурсе "Калядная зорка" па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.