Неделя физики и информатики_отчёт

22.02.2021

 

З  15.02.2021года  па  20.02.2021года ў ДУА «Бокшыцкая сярэдняя школа» прайшоў тыдзень фізікі і інфарматыкі. Такія   дні  па пэўных школьных  прадметах  дапамагаюць павысіць матывацыю вучняў да вучобы, раскрыць нечаканыя,  схаваныя  раней таленты дзяцей. Вельмі спрыяе правядзенне прадметнага тыдня ў фарміраванні ў дзяцей такіх якасцей, як лідарства, узаемадапамога, уменне працаваць у камандзе.

Настаўнікі  фізікі (Цімошчанка Алена Анатольеўна)  і інфарматыкі (Гурыновіч Тамара Іванаўна) правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў. На старонцы сайта групы навучэнцам былі прапанаваны розныя праекты і творчыя конкурсы. Традыцыйныя формы правядзення мерапрыемстваў таксама вельмі цікавыя:  інтэрактыўная гульня па інфарматыцы “Поле цудаў” (настаўніца  Гурыновіч Тамара Іванаўна),  тэматычнае мерапрыемства па фізіцы «Да вяршынь фізікі»  (настаўніца Цімошчанка Алена Анатольеўна),  інтэрактыўная гульня па інфарматыцы  “Марскі бой” (настаўніца Гурыновіч Тамара Іванаўна),  інтэлектуальная гульня па фізіцы "Фізбой" (настаўніца Цімошчанка Алена Анатольеўна).

 Падрыхтоўка да мерапрыемстваў пачыналася загадзя, таму якасць іх правядзення і выхаваўчы патэнцыял вельмі высокія. З задавальненнем навучэнцы прымалі ўдзел у конкурсе па інфарматыцы  «Максімальная  якасць  за   мінімальны час» і штодзенных конкурсах  па адгадванню рэбусаў, крыжаванак, парадоксаў, складанні вершаў, песень, у афармленні прадметнай газеты, плаката, малюнка. У гэтым годзе ўпершыню праводзіліся розныя конкурсы ў асабістым першынстве па фізіцы і інфарматыцы ў якіх вучні прынялі актыўны ўдзел. На працягу аднаго школьнага тыдня  навучэнцы шмат рознай інфармацыі  даведваліся аб фізіцы і інфарматыкі, адпраўляліся ў цікавыя падарожжы, здзяйснялі сапраўдныя адкрыцці, удзельнічалі ў стварэнні  партрэтнай галерэі фізікаў і інфарматыкаў «Падарожжа ў свет вядомых людзей».

З захапленнем і цікавасцю навучэнцы ўсіх класаў назіралі  відыалекторый па інфарматыцы «Карысны і бяспечны Інтэрнэт» і   прэзентацыю па фізіцы на тэму «Незвычайныя прыродныя з'явы».

Адной з умоў эфектыўнасці прадметнага тыдня з’яўляецца заключнае мерапрыемства, на якім падводзяцца вынікі руплівай  працы настаўнікаў і дзяцей. Па ўжо склаўшайся традыцыі пасля кожнага мерапрыемства ўдзельнікі каманд узнагароджваліся граматамі, падпісаннымі настаўнікамі. Самыя актыўныя вучні таксама ўзнагароджваліся ганаровымі граматамі за ўдзел у які-небудзь конкурсе.

       Мерапрыемствы,  праведзеныя  ў рамках  прадметнага  дня,  дазволілі павысіць  адукацыйны  ўзровень  навучэнцаў  і  іх  кругагляд  па прадметах  “Інфарматыка”  і “Фізіка”, а таксама  значна  паспрыялі развіццю  інтэлектуальнай  і творчай дзейнасці  дзяцей, іх  навыкаў самастойнай  работы,  уменняў  выкарыстоўваць  розныя  крыніцы інфармацыі.