План работы оздоровительного лагеря

29.10.2020

ПЛАН

работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем

“Вясёлка”

 

Мэта: стварэнне ўмоў для рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, паўнавартаснага адпачынку, аздараўлення дзяцей, развіцця іх унутранага патэнцыялу.

Задачы:

  1. Ствараць умовы для арганізаванага адпачынку дзяцей;
  2. Прывіваць навыкі здаровага ладу жыцця, фарміраваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя;
  3. Далучаць рабят да творчых відаў дзейнасці, развіваць творчае мысленне;
  4. Спрыяць фарміраванню культурных паводзін, санітарна-гігіенічнай культуры;
  5. Прадастаўляць дзіцяці магчымасць для самарэалізацыі на індывідуальным асобасным патэнцыяле;
  6. Фарміраваць навыкі зносін і талерантнасці.

Мерапрыемствы

Дата   

Адказныя

ДЗЕНЬ першы “ Дзень сяброўства”

1.Урачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагера.

2.Гутарка “Бяспека ў лагеры з дзённым знаходжаннем”.

3. Гульні на знаёмства “Хто ёсць хто?”, “У лагер я з сабою бяру”

4. Конкурс малюнкаў  “Які прыгожы гэты свет”

5.Гульні на свежым паветры

6. Хвілінка бяспекі  “Чыстыя рукі - твая ахова”

31.10.

2020

 

1.Прымак Л. А.

2.Тузін М. В.

ДЗЕНЬ другі  “Дзень прыроды”

1. “Вясёлыя старты” (збор-нараджэнне атрада, выбар крычалкі, дэвізу, назва атрада, афармленне).

2. Онлайн- падарожжа у Белавежскую пушчу (YouTube-канал nchtdm)     

3.Конкурс знатакоў “Мая малая радзіма”

4. Спартыўныя  гульні  “Хто на што здатны”

5.Хвілінка бяспекі  “Калі дапаможа маска”

02.11.

2020

1.Купчэня Н. Г.

2.Кур’ян У. А.

ДЗЕНЬ трэці  “Дзень кнігі”

1.Гадзіна зносін  “Здароўе-гэта выдатна”

2.Літаратурная гадзіна “Чытаем любімыя кнігі” 3.Спартыўныя спаборніцтвы “У здаровым целе – здаровы дух” (гульні, эстафеты).

4.Онлайн-падарожжа “Культурная спадчына нашай Радзімы”

5. Хвілінка бяспекі “Як абараніцца ад COVID-19”.

03.11.

2020   

1.Акуловіч А. В.

2.Пляўко А.Д.

ДЗЕНЬ чацвёрты  “Юны выратавальнік”

1.Віктарына “Паласатая зебра”.

2.Конкурс малюнкаў  “Агонь – вораг ці сябар?”

3.Калейдаскоп дзіцячых гульняў “Твой сусед”, “Поры года”,  “Кампліменты”

4.Гульнявы комплекс на вуліцы “Ігратэка бравага пажарнага”

5.Хвілінка бяспекі “Каранавірус: што неабходна ведаць”

04.11.

2020

1.Гурыновіч Т. І.

2.Кірыенка Ю. А.

ДЗЕНЬ пяты  “У свеце мастацтва”

1.Конкурс загадак “Адгадай-ка”

2.Гульня-падарожжа “Краіна мастацтва”

3.Творчая майстэрня  “Падарунак сябру”

4.Спартландыя “Хутчэй, вышэй, мацней”

5.Хвілінка бяспекі “Асабістая гігіена”

05.11.

2020   

1.Шышко В. С.

2.Бранавіцкая А. М.

ДЗЕНЬ шосты  “Дзень прававых ведаў”

1. Падарожжа па старонках дзіцячага прававога сайта

2. Конкурс крыжаванак “Правы і правілы”

3.Спартыўная эстафета “Кліч джунгляў”

4.Гульні на свежым паветры

5.Хвілінка бяспекі “У краіне вітамінаў”

06.11.

2020   

1.Афанасенка Т. І.

2.Цімашчанка А. А.