Настаўнік да тых пор настаўнік, покуль ён вучыцца. Магчымасцю атрымаць новыя веды, уменні, навыкі магчыма выкарыстацца падчас удзелу ў мерапрыемствах, якія ладзіць штогод на восеньскіх і веснавых канікулах партал “Образовательная галактіка Intel”. Апошняе: практыка-арыентаваная анлайн-канференцыя “Сучасная школа: новыя адукацыйныя тэхналогіі і электронныя падручнікі”. Больш за восем тысяч педагогаў бралі удзел у шматлікіх вебінарах, мастар-класах, трэнінгах. Каб атрымаць сертыфікат канферэнцыі, абавязкова павучыцца на 2-х дыстанцыйных курсах. Паўдзельнічаць было складана. Літаральна за гадзіну многія актыўнасці былі занятыя. Я трапіла на аднагадзінны вебінар “Укараненне элементаў дыстанцыйнага навучання ў практыку работы школ і устаноў дадатковай адукацыі”. Вядучая Людміла Аляксандраўна Сярых, выкладчык “Центра развіцця адукацыі гарадского округа Самара”. Яна даступна давяла да слухачоў варыянты дыстанцыйнага навучання, назвала магчымыя праблемы і агучыла складанасці такога навучання. Шмат практычных уменняў, навыкай і теарэтычных ведаў атрымала падчас правядзення майстар-класа “Ствараем стэндавы даклад”. Праводіла заняткі Бугева Вольга Аляксееўна, настаўніца інфарматыкі адной з вясковых школ Расіі. Вольга Аляксееўна даступна пабудавала 18-гадзінны дыстанцыйны майстар-клас. Заняткі падзелены на 5 модуляў. Кожны заканчываўся абавязковай рэфлексіяй. Удзельнікі дзяліліся ўражваннямі, рабілі заўвагі майстру і друг другу. У пачатку дыстанцыйнага майстар-класа абмеркоўваліся праграмы заняткаў, правілы работы. Кожны стварыў сабе візітоўку, напісаў каментар іншым калегам. Разам прачыталі і абмеркавалі на форуме майстар-класа артыкул “Стэндавы даклад – што гэта?”. Самае цікавае, на мой погляд, пачалося з 2 модуля. Майстар прыдумала назву модуля “Как ты яхту назавёшь, так она і поплывёт!”. Удзельнікі вызначыліся з даследчай работай. Прыдумалі назву стэндавага даклада. У мяне не было праблемы з выкананнем задання: некалькі гадоў запар з вучнямі працую над тэмай “Маральныя каштоўнасці ва ўспамінах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны”. Назва стэндавага даклада “Што на душе ў ветэранаў?”. Кожны ўдзельнік запісаўся сваю ідэю ў агульную табліцу. Былі прапанаваны вельмі цікавыя назвы. Вось некаторые: “ Как подружить ребёнка с книгой! Идеи из мусорного ведра! Весь в шерсти, а кожи нет. Пчёлкин труд или химпродукт?” Асаблівым гонарам удзельнікаў стала скарбонка сервісаў для постэраў. Сабралі больш за 70 бесплатных і камерцыйных сэрвісаў, якія працуюць off-line або on-line. Сярод папулярных праграм: спецыяльна для навуковых постэраў http://www.postergenius.com. Праграмы, якімі карыстаюцца большасць даследчыкаў InDesign, QuarkXPress, Pagemaker, Illustrator, CorelDRAW, Freehand, Powerpoint і іншыя. Кожны абраў адзін сэрвіс для сябе і стварыў стэндавы даклад. Доклады атрымаліся карысныя, цікавыя і крэатыўныя.Кожны суправаджаўся абарончаю прамоваю. Даследчыкі пракаменціравалі выступленні друг друга па формуле 3+2+1. Гэта: 3 пытанні, 2 прапановы, 1 заўвага. Па заканчэнні майстар-класа я авалодала ведамі пра тэхналогію прадстаўлення вынікаў педагагічнай або даследчай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў у форме стэндавага даклада;пра выкарыстанне стэндавага даклада як сродка фарміравання мэтапрадметных адукацыйных вынікаў у навучэнцаў. Былі набытыя ўменні афармлення педагагічных распрацовак у выглядзе стэндавага даклада, сціпла фармуліраваць змест яго частак, сістэматызаваць і ацэньваць уласны педагагічны досвід і сваіх калег. Авалодала кампетэнцыямі:пазнавальнымі, камунікатыўнымі, сацыяльнымі, нфармацыйнымі. У мяне з’явіліся: уяўленне пра тэхналогію прадстаўлення свайго педагагічнага вопыту або вынікаў даследчай/праектнай дзейнасці ў выглядзе стэндавага даклада; веды пра выкарыстанне формы стэндавага даклада як аднаго з інструментаў фарміравання мэтапрадметных вынікаў навучання школьнікаў. Мною былі атрыманыя рэкамендацыі па афармленню зместа матэрыялаў стэндавага даклада;магчымасць выкарыстоўваць атрыманыя веды не толькі ў сваёй метадычнай рабоце, але і ў адукацыйным працэсе для фарміравання ў навучэнцаў мэтапрадметных адукацыйных вынікаў;магчымасць абмену досведам паміж калегамі,прадстаўлення вынікаў сваёй прафесійнай дзейнасці. Выніковая анкета падсумавала нашы веды, уменні, навыкі. |
Я знайшла для сябе карыснае, патрэбнае. Ведаю перспектывы самаадукацыі. Мае вучні ў час выступленняў на уроках, на пазакласных мерапрыямствах не толькі змогуць працаваць з прэзентацыямі,але дэманстраваць стэндавыя даклады. Адпаведныя крокі зроблены. |
|
|
Наталля Бартошык, настаўніца гісторыі |
Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
Бокшицкая средняя школа