Юбилей К.Крапивы


5 сакавіка 2016 года- 120-годдзе  з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

 Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Крапіве тройчы прысуджаліся Дзяржаўныя прэміі СССР: у 1941 г. - за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 г. - за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 г. - за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».


Нарадзіўся Кандрат Крапіва 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Сапраўднае прозвішча - Атраховіч. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскай народнай навучальні, 4-класнай гарадской навучальні ў Стоўбцах. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 г. дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920-1923 гг. - камандзір у Чырвонай Арміі.

  Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943-1945 гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады - рэдактар часопіса «Вожык» (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1946 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1956 - студзені 1982 гг. - віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 г. па сакавік 1989 г. - вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947-1990), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР.

    

 

 

У школьнай бібліятэцы Алена Міхайлаўна зрабіла выставу літаратуры, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Бібліятэкар пазнаёміла малодшых школьнікаў з творамі, якія напісаў пісьменнік, параіла творы для чытання.