МО учителей естественных и математических дисциплин

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

 

Гурыновіч Тамара Іванаўна, кіраўнік МА, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі

Грыневіч Вольга Анатольеўна, настаўнік біялогіі і геаграфіі

Лапіцкая Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік хіміі

Гурыновіч Тамара Іванаўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі

Кур’ян Уладзімір Аляксандравіч, настаўнік працоўнага навучання

Прымак Людміла Аляксандраўна, настаўнік працоўнага навучання

Цімошчанка Алена Анатольеўна, настаўнік фізікі і матэматыкі

Чарніцкая Алена Міхайлаўна, настаўнік матэматыкі

Банк ідэй метадычных матэрыялаў па візуалізацыі

План работы

вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў

прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

на 2023/2024 навучальны год

 

Кіраўнік МА: Гурыновіч Тамара Іванаўна,

настаўнік інфарматыкі, матэматыкі

 

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў ВМА.

Мэта: Стварэнне ўмоў для ўдасканалення прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла праз удасканаленне прафесійных ведаў і ўменняў педагогаў, творчага патэнцыялу і прафесійнай кампетэнтнасці.

Задачы:

  1. Актуалізаваць і паглыбіць веды настаўнікаў пра сучасныя тэхналогіі навучання, удасканальваць методыку выкладання вучэбных прадметаў, авалодаць здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
  2. Уключыць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні і рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, якая спрыяе асэнсаванаму засваенню навучэнцамі навучальнага матэрыялу.
  3. Асвоіць настаўнікамі спосабы арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў візуалізацыі, камунікацыі, анлайн узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў.
  4. Удасканальваць адукацыйны працэс па вучэбных прадметах з улікам вынікаў рэспубліканскіх кантрольных работ па вучэбных прадметах.
  5. Азнаёміць педагогаў з магчымасцямі выкарыстання матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса ў адукацыйным працэсе.
  6. Стварыць умовы для метадычнага суправаджэння росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.
  7. Інфармаваць педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.

ПЛАН-ГРАФІК

№ п/п

Мерапрыемствы

Тэрмін

Адказныя

1.      

Пасяджэнне ВМА “Фарміраванне функцыянальнай граматнасці навучэнцаў сродкамі вучэбных прадметаў”

лістапад

 

Кіраўнік МА,

настаўнікі-прадметнікі

2.      

Узгадненне каляндарна-тэматычнага планавання на 2023/2024 навучальны год.

Планаванне работы настаўнікаў па самаадукацыі.

Арганізацыя работы з матываванымі вучнямі.

Падрыхтоўка да I этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы, хіміі,  біялогіі, геаграфіі, інфарматыцы і  працоўнаму навучанню.

Арганізацыя і правядзенне І этапу  рэспубліканскай алімпіяды

Падвядзенне вынікаў І этапу  рэспубліканскай алімпіяды

Удзел у інтэрнэт – алімпіядах па прадметах.

Удзел у міжнародных прадметных конкурсах.

Падрыхтоўка да II этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Удзел у II этапе рэспубліканскай алімпіяды.

верасень – кастрычнік

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

3.      

Пасяджэнне ВМА “Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла”

студзень

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

4.      

Работа па тэмах самаадукацыі.

Удзел у псіхолага-педагагічным кансіліуме “Адаптацыя навучэнцаў 5 класа”.

Удзел у інтэрнэт – алімпіядах па прадметах.

Удзел у міжнародных прадметных конкурсах.

лістапад – снежань

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

5.      

Пасяджэнне ВМА “Сучасны ўрок: рацыянальныя метады і прыёмы навучання навучэнцаў рашэнню задач рознага ўзроўню складанасці як неабходная ўмова развіцця лагічнага і крытычнага мыслення навучэнцаў”

красавік

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

6.      

Удзел у міжнародных прадметных конкурсах.

Падрыхтоўка вучняў  да раёнай алімпіяды.

Арганізацыя і ўдзел навучэнцаў  у раённай алімпіядзе.

Работа настаўнікаў па тэмах самаадукацыі.

Узаеманаведванне ўрокаў з мэтай павышэння эфектыўнасці самастойнай работы настаўнікаў.

Удзел у круглым стале па вынікам удзелу ў алімпіядным руху і даследчай дзейнасці.

студзень- красавік

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

7.      

Пасяджэнне МА “Арганізацыя і змест выкладання вучэбных прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2024/2025 навучальным годзе”

жнівень

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

8.      

Творчыя справаздачы па самаадукацыі настаўнікаў, якія працуюць над тэмамі самаадукацыі 2 і 3 год.

Падвядзенне вынікаў работы ВМА за год.

Дыягностыка педагагічных цяжкасцей для планавання работы на наступны навучальны год.

красавік- жнівень

Кіраўнік МА, настаўнікі-прадметнікі

9.      

Узаеманаведванне вучэбных і факультатыўных заняткаў з мэтай павышэння эфектыўнасці выкладання і абмену вопытам  настаўнікаў.

на працягу года

члены  МА

10.                        

Распрацоўка і накапленне вучэбна-дыдактычнага матэрыялу для рэалізацыіі прадметнага зместу з улікам  сучасных  патрабаванняў.

на працягу года

члены  МА

11.                        

Удзел у рабоце метадычных аб’яднанняў раёнага ўзроўню, абласных семінарах.

на працягу года

члены  МА

12.                        

Удзел у рабоце школьных педагагічных саветаў.

на працягу года

члены  МА

13.                        

Курсавая падрыхтоўка на базе МАІРА

на працягу года

члены  МА

14.                        

Аналіз узроўня вучэбных дасягненняў, вынікаў удзелу ў розных этапах алімпіяды па вучэбным прадметам і распрацоўка рэкамендацый па павышэнню якасці ведаў навучэнцаў.

на працягу года

члены  МА

15.                        

Правядзенне прадметных тыдняў.

на працягу года

члены  МА

16.                        

Індывідуальныя кансультацыі “Электронныя дзённікі: іх выкарыстанне ў  адукацыйным працэсе”

на працягу года

Гурыновіч Т.І., Чарніцкая А.М.