Зимнее оздоровление_день пятый

Пяты дзень аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай “Навагодняя карусель”. Навучэнцы  пасля ранішняй зарадкі адправіліся на відэаўрок “Дзе можна і дзе нельга гуляць зімой”. Дзеці не толькі засвоілі карысную інфармацыю па правілах бяспечных паводзін зімой, але і змаглі замацаваць веды, адгадваючы загадкі. Цікава прайшоў спартыўны час ”Другі лішні”. Кожны змог праявіць сябе са скакалкай, мячамі, удзельнічаючы ў эстафетах і спартыўных конкурсах. Далей працавала творчая майстэрня, дзе навучэнцы рыхтавалі сваіх Снягурачак да конкурсу “Міс Снягурка”.

Завяршыўся пяты дзень кіналекторыем “Петарды. Дзеянні пры пажары”