Зимнее оздоровление_день второй

Другі дзень на пляцоўцы прайшоў пад дэвізам “Правілы дарожнага руху ведаць кожнаму”.

Спачатку дзеці паглядзелі відэаролік “Правілы паводзін на зімовай дарозе”. Затым адбыўся спартыўны час “Хутчэй, вышэй, мацней!”.

З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнявой праграме “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў”. Працавала творчая майстэрня (конкурс малюнкаў “Я – пешаход”).

Напрыканцы была праведзена  хвілінка бяспекі “Што такое гігіена”.

Дзень прайшоў цікава і займальна.